Віцебская абласная арганізацыйная структура РГАА «Беларускае таварыства «Веды»

Агульная інфармацыя

Віцебская абласная арганізацыйная структура РГАА «Веды»

210015, г. Віцебск, вул. Марка Шагала, 8А

Тэл./факс +375212 66 99 88; м. +375 29 208 08 55

E-mail: znanievitobl@yandex.by


Віцебская абласная арганізацыйная структура РГАА «Веды» з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, заснаванай на сяброўстве юрыдычных і фізічных асоб, зарэгістравана Галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта 17 ліпеня 2008 г., пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 02-0009.

Старшыня праўлення Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры РГАА «Веды» – Мікалаева Ірына Уладзіміраўна, дырэктар Віцебскага філіяла «Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО», кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Мэта дзейнасці РГАА «Веды» – распаўсюджванне навуковых ведаў, узмацненне іх уплыву на развіццё інавацыйнага мыслення і сацыяльнай актыўнасці грамадзян, сцвярджэнне здаровага ладу жыцця, забеспячэнне стабільнасці і грамадзянскай згоды ў Рэспубліцы Беларусь.

Дзяржаўна значныя задачы РГАА «Веды» ўключаюць:

·         садзейнічанне дзяржаве ў забеспячэнні рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, а таксама тлумачэнне насельніцтву дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і садзейнічанне актыўнаму ўдзелу грамадзян у яе правядзенні;

·         удзел у ідэалагічнай рабоце рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый;

·         узаемадзеянне з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі ў правядзенні сістэмнай работы па павышэнні кваліфікацыі службовых асоб, якія арганізуюць ідэалагічную работу ў калектывах работнікаў дзяржаўных, іншых арганізацый;

·         развіццё сістэмы інфармавання насельніцтва, накіраванай на ўдасканаленне грамадзянска-патрыятычнай, палітычнай, прававой, эканамічнай, кіраўніцкай, духоўна-маральнай і фізічнай культуры чалавека;

·         арганізацыя лекцыйнай работы па прапагандзе нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь, інавацыйных працэсаў у эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах, найноўшых дасягненняў у розных галінах навукі і тэхнікі з прыцягненнем да гэтай работы найбольш кваліфікаваных кадраў з ліку вучоных, выкладчыкаў, дзяржаўных служачых, ідэалагічных работнікаў, спецыялістаў розных галін народнай гаспадаркі, творчай інтэлігенцыі, іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць неабходны вопыт;

·         павышэнне ўзроўню інфармаванасці лектарскіх кадраў Рэспублікі Беларусь праз правядзенне семінараў, выданне тэкстаў лекцый па пытаннях сацыяльна-эканамічнай, палітычнай, культурнай і іншай дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама метадычнае забеспячэнне новых форм лекцыйнай работы.

Нарматыўна-прававыя дакументы

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.10.2007 N 472 «Аб стварэнні рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды»

Статут рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды»

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 29 снежня 2007г. №1886 (у рэдакцыі Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 15 лістапада 2013г. №982

Напрамкамі дзейнасці Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Веды» з'яўляюцца інфармацыйна-асветніцкія, навучальныя і адукацыйныя мерапрыемствы:

·         курсы павышэння кваліфікацыі;

·         інфармацыйна-кансультацыйная работа ў працоўных калектывах;

·         навукова-практычныя семінары.