Віцебскі абласны саюз наймальнікаў

Віцебскі абласны саюз наймальнікаў (ВАСН) - абласная некамерцыйная арганізацыя наймальнікаў і прамыслоўцаў, заснавана ў лістападзе 1999 г. Заснавальнікамі ВАСН былі 144 прадпрыемствы і арганізацыі Віцебскай вобласці. У склад ВАСН на дадзены момангт уваходзіць больш за 320 членаў. Дзелавымі партнёрамі Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў з'яўляюцца сотні прадпрыемстваў розных галін эканомікі рэспублікі і іншых краін.

На сёння гэта найбуйнейшы ў вобласці саюз наймальнікаў і прамыслоўцаў. Аб'ём выпуску прамысловай прадукцыі прадпрыемствамі, якія з'яўляюцца членамі ВАСН, складае каля 90% агульнага аб'ёму вытворчасці прадпрыемстваў вобласці.

За перыяд з 1999 г. праведзены шэраг пасяджэнняў савета Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў, на якіх разгледжаны многія пытанні, што тычацца жыццядзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый-членаў ВАСН. Прапановы кіраўнікоў па ўдасканаленні дзейнасці выканаўчай улады, дзеючага заканадаўства, выказаныя на гэтых пасяджэннях, пастаянна накіроўваюцца для прыняцця мер у адпаведныя органы.

З мэтай ажыццяўлення комплексных мер па забеспячэнні сацыяльна-прававых, працоўных і эканамічных гарантый работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ў цэлым насельніцтва Віцебскі абласны саюз наймальнікаў штогод заключае трохбаковае пагадненне з Віцебскім аблвыканкамам і абласным аб'яднаннем прафсаюзаў.

Віцебскі абласны саюз наймальнікаў (ВАСН)

210029, г. Віцебск, вул. Праўды 52.

Старшыня, дырэктар выканаўчай дырэкцыі: Чакан Васіль Іванавіч

+375296510653

+375292976427

+375212680040 (факс)

Галоўны бухгалтар: Маркава Людміла Аляксандраўна

+375212680043 (факс)

+375295182715