Рэлігія і нацыянальнасці

У Віцебскай вобласці вядзецца сістэматычная работа ў сферы дзяржаўна-канфесійных і нацыянальных адносін, якая накіравана на падтрыманне міру, згоды і ўзаемаразумення ў грамадстве, каардынацыю і ўдасканаленне дзейнасці органаў мясцовай выканаўчай улады з рэлігійнымі арганізацыямі і нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб'яднаннямі, узмацненне кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і веравызнання. Работа ў дадзеным напрамку арганізавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый" ад 30 снежня 2023 г. № 334-З, рашэннямі калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, рашэннем аблвыканкама, іншымі нарматыўнымі дакументамі.

Рэлігійнае кіраванне ў Віцебскай вобласці ажыццяўляецца дзвюма самастойнымі праваслаўнымі (Віцебская і Полацкая) і адной рымска-каталіцкай (Віцебская) епархіямі, а таксама двума абласнымі пратэстанцкімі аб'яднаннямі (хрысціян веры евангельскай і евангельскіх хрысціян баптыстаў).

У рэестры рэлігійных арганізацый Віцебскай вобласці налічваецца 492 рэлігійныя суполкі 17 розных канфесій, з іх:

Беларуская Праваслаўная Царква – 277;

Рымска-каталіцкая Царква – 85;

Хрысціяне веры евангельскай – 41;

Евангельскія хрысціяне баптысты – 32;

Стараабрадская царква – 18;

Адвентысты Сёмага дня – 11;

Евангелічна-лютэранская царква – 2;

Хрысціяне поўнага евангелля – 4;

Сведкі Іеговы – 5;

Праваслаўны іудаізм – 4;

Мусульмане – 3;

Грэка-каталіцкая царква – 4;

Прагрэсіўны іудаізм – 1;

Наваапостальская царква – 1;

Армянская Апостальская Царква – 2;

Бахаі – 1;

Міжнароднае таварыства свядомасці Крышны – 1.

У вобласці забяспечана выкананне замежнымі свяшчэннаслужыцелямі заканадаўства, Палажэння
аб парадку запрашэння замежных грамадзян і асоб без грамадзянства
у Рэспубліку Беларусь з мэтай заняцця рэлігійнай дзейнасцю, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02 ліпеня 2024 г. № 465. 

На тэрыторыі вобласці для вернікаў заўсёды адкрыты дзверы 400 культавых будынкаў, многія з іх з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

У вобласці рэлігійнымі арганізацыямі ўзводзяцца і новыя культавыя збудаванні.

Вядзецца работа па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны праз правядзенне экскурсійнай і выставачнай дзейнасці. Турыстычнымі арганізацыямі распрацоўваюцца экскурсійныя туры па рэлігійных і духоўных цэнтрах Прыдзвінскага краю. Традыцыйнымі напрамкамі рэлігійнага турызму з'яўляюцца праваслаўныя манастыры і храмы Полацка, Оршы і Талачына, культавая архітэктура Віцебскага Паазер'я (Масар, Глыбокае, Удзела, Браслаў, Мёры) і іншыя.

Для прыцягнення паломнікаў і турыстаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці дзейнічае 764 турыстычных маршрута рознай тэматыкі
і спосабаў перамяшчэння, у тым ліку 22 толькі па рэлігійных аб'ектах, 170 – культурна-гістарычных (у праграмах якіх прадугледжана наведванне культавых аб'ектаў).

Адзін з галоўных аб'ектаў рэлігійнага турызму ў вобласці з'яўляецца Спаса-Еўфрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр, пры якім працуе экскурсійнае бюро. На тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра штодня для ўсіх жадаючых манастырскімі экскурсаводамі праводзяцца экскурсіі гістарычнай і духоўна-асветніцкай накіраванасці з магчымасцю агляду ўсіх храмаў абіцелі, яе святынь і Спаса-Праабражэнскай царквы ХII стагоддзя з фрэскавым роспісам.

Абіцель штогод наведваюць турысты з розных краін свету, такіх як: Расійская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменістан, Кыргызстан, Узбекістан, Азербайджан, Казахстан, Грузія, Германія, Францыя, Бельгія, Іспанія, Швецыя, Галандыя, Чэхія, Славакія, Малдова, Ізраіль, Палесціна, ЗША, Галандыя, Украіна, Эстонія, Арменія, Сербія, Кітай.

Таксама важнай кропкай развіцця рэлігійнага турызму на тэрыторыі вобласці з'яўляецца адна з славутасцяў Беларусі – Сафійскі сабор у г. Полацку. У цяперашні час, нягледзячы на тое, што сабор не выкарыстоўваецца па культавым прызначэнні, ён з'яўляецца важным аб'ектам для наведвання паломнікаў і турыстаў.

На тэрыторыі Віцебскай вобласці дзейнічаюць 154 нядзельныя школы і навучальныя групы.

У галіне прыняты эфектыўныя меры па каардынацыі ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, культуры, праваахоўных органаў з мэтай папярэджання дзейнасці незарэгістраваных неакультовых, дэструктыўных і экстрэмісцкіх арганізацый, якія распаўсюджваюць ідэі варожасці на нацыянальнай, расавай і рэлігійнай аснове.

Таксама ў галіне створаны неабходныя ўмовы для захавання і развіцця культуры нацыянальных меншасцей, дзейнасці іх арганізацый.

На тэрыторыі Віцебскай вобласці ажыццяўляюць дзейнасць 15 нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў.

Узаемаадносіны паміж рэлігійнымі супольнасцямі розных канфесій носяць добрасуседскі і канструктыўны характар.


Праграма мер па выкананні ”Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой“ у Віцебскай вобласці на 2021-2025 гады