Падпарадкаваныя арганізацыі Спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы Віцебскай вобласці Федэрацыі па відах спорту Фізкультурна-спартыўныя клубы і фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры Вучэбныя праграмы па відах спорту Укараненне Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь "Гатовы да працы і абароны"Дзяржаўная акрэдытацыя Палажэнне аб узнагародах упраўлення спорту Віцебскага аблвыканкама Медалі, заваяваныя спартсменамі Віцебскай вобласці на Алімпійскіх гульнях
Інфармацыя аб рабоце фізкультурна-спартыўных збудаванняў у зімовы сезон 2025/2026 года
На дадзены момант для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў вобласці функцыянуе на бюджэтнай аснове 21 фізкультурна-спартыўны клуб, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. Па выніках 2025 года ў 522 групах займаецца 6527 чалавек, з іх 2557 дзяцей і падлеткаў.
Для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай работы функцыянуе 3802 фізкультурна-спартыўныя збудаванні:
7 стадыёнаў;
604 спартыўныя залы;
840 прыстасаваных памяшканняў;
302 спартыўныя ядры;
1 парусная база;
5 вяслярных баз і вяслярных каналаў;
108 лыжных баз;
60 стрэлковых тыраў;
1420 плоскасных спартыўных збудаванняў;
123 плавальных басейна (з іх 24 стандартных);
і інш. спартыўныя аб'екты.
Да асноўных фізкультурна-спартыўных баз вобласці адносяцца:
вяслярная база ў г. Полацку,
лыжаролерная траса ў г. Гарадку,
фізкультурна-аздараўленчы комплекс ”Алімпіец“ у г. Оршы,
спартыўны комплекс ФК ”Віцебск“ у г. Віцебску,
спецыялізаваны цэнтр па скачках на батуце ў г. Віцебску,
Лядовы Палац СУ ”Віцебскі хакейны клуб“ у г. Віцебску,
Лядовы палац СРУ ”Хакейны клуб ”Хімік“ у г.Наваполацку,
Лядовая арэна ў г.Оршы,
50-метровы плавальны басейн у г.Наваполацку.
Штогод паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічная база фізічнай культуры і спорту.
Завершаны работы па ”Рэканструкцыі стралковай галерэі будынка стралковага ціра, прадастаўленага ў карыстанне спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установе ”Віцебская дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 3“.
Пачата будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў г.Браславе з планаваным завяршэннем работ у 2026 годзе і шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу на скрыжаванні
вул. Генерала Іваноўскага і вул. Баграмяна ў г.Віцебску;
На пастаяннай аснове вядзецца супрацоўніцтва з Прэзідэнцкім спартыўным клубам па рэалізацыі рэспубліканскага сацыяльнага праекта па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця ”Спорт для ўсіх“, у рамках якога пабудавана шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка на базе ДУА ”Сярэдняя школа № 9 г. Віцебска імя М.Ф. Біруліна“.
Акрамя вышэйпералічанага, у 2025 годзе ўведзены ў эксплуатацыю:
- 3 шматпрофільныя спартыўныя пляцоўкі ў г.Наваполацк;
- стадыён і ролер скейт-парк у г.Паставы пасля мадэрнізацыі;
- пляцоўка для міні-футбола і гарадзенскага спорту ў г.Гарадку;
- комплекс вулічных трэнажораў у г.Талачыне;
- пляцоўка для заняткаў варкаўтам у г.Мёрах.
У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Фізічная культура і спорт» на 2021-2025 гады па выніках работы ў 2025 годзе да заняткаў фізічнай культурай і спортам прыцягнута 293423 чалавекі, што складае 27,36% ад агульнай колькасці жыхароў.
Згодна з календаром спартыўна-масавых і турысцкіх мерапрыемстваў, за 2025 год гарадскімі і раённымі аддзеламі (сектарамі) спорту і турызму праведзена 3289 спартыўна-масавых і турысцкіх мерапрыемстваў, у якіх прыняло ўдзел 176647 чалавек. З іх, для дзяцей і падлеткаў праведзена 1612 мерапрыемстваў, у якіх прыняло ўдзел 99342 чалавекі.
Штогод усім рэгіёнам вобласці даводзяцца планавыя заданні па падрыхтоўцы спартыўных збудаванняў да зімовага аздараўленчага сезона.
Вядзецца работа па ўкараненні Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.
Па выніках 2025 года ў рэгіёнах Віцебскай вобласці ў здачы нарматываў ДФАК прыняло ўдзел 9012 чалавек, праведзена 165 мерапрыемстваў.
З іх, у працоўных калектывах праведзена 68 мерапрыемстваў, у якіх прыняло ўдзел 2834 чалавекі.
Выдадзена нагрудных знакаў - 2049 удзельнікам, што складае 136,6% ад даведзенага плана.
Для арганізацыі заняткаў па фізічнай культуры і спорце для людзей з інваліднасцю на базе фізкультурна-спартыўных клубаў і фізкультурна-аздараўленчых цэнтраў працуе 43 групы фізкультурна-аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай накіраванасці, дзе займаецца 378 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі.
У мінулым годзе створана 5 груп для асоб з абмежаванымі магчымасцямі.