Турызм
Прэзентацыя: Віцебская вобласць
- Віды турызму
- Экскурсаводы, правілы экскурсійнага абслугоўвання
- Каляндар турыстычных падзей
- Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры
- Гуманітарнае супрацоўніцтва
- Партнёры па супрацоўніцтву
- Аб'екты нерухомасці сацыяльнага і гісторыка-культурнага прызначэння, прапанаваныя да продажу на аўкцыёне альбо бязвыплатнай перадачы пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта для развіцця турызму ў Віцебскай вобласці
Віцебская вобласць размешчана на поўначы Беларусі, у самым цэнтры Еўропы. Плошча тэрыторыі 40 тыс. км.кв.
Улічваючы сваё геаграфічнае становішча, Віцебшчына мае развітыя аўтамабільныя і чыгуначныя зносіны са шматлікімі краінамі. На яе тэрыторыі размешчаны транспартныя артэрыі, якія звязваюць найбольш буйныя і развітыя эканамічныя рэгіёны Расіі з Еўропай. Па тэрыторыі вобласці праходзяць два еўрапейскія транспартныя калідоры: Кופенгагенскі № 2 (Берлін – Варшава – Мінск – Масква), які злучае Германію, Польшчу, Беларусь і Расію. Кופенгагенскі № 9 (Хельсінкі – Санкт-Пецярбург – Кіеў – Кішынёў – Бухарэст), які злучае Фінляндыю, Літву, Расію, Беларусь, Украіну, Малдову, Румынію, Балгарыю і Грэцыю.
Па тэрыторыі вобласці пралягаюць 44 рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі, на якіх размяшчаецца густая сетка аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, якія прапануюць падарожнікам шырокі спектр паслуг: заправіцца, адпачыць, паесці і пераначаваць, набыць розныя тавары.
Міжнародны аэрапорт Віцебск «Усходні» прадастаўляе авіякампаніям увесь комплекс аэрапортавых паслуг.
Аэрапорт мае сертыфікат Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі ІКАО і катэгорыю IV«В» — дазвольны дакумент на эксплуатацыю аэрадрома ў абмежаваных метэаралагічных умовах.
Абласным цэнтрам з'яўляецца старажытны беларускі горад Віцебск. З яшчэ больш старажытным горадам Полацкам, першае згадванне пра які ў летапісах датуецца 862 год н.э., звязана нараджэнне беларускай дзяржаўнасці, культуры і духоўнасці. Старадаўнія гарады Орша, Браслаў, Паставы, Глыбокае і інш. таксама добра вядомы як крэпасці або буйныя гандлёвыя цэнтры.
Віцебская вобласць валодае значным патэнцыялам для развіцця турызму. Перш за ўсё, пазнавальнага, экалагічнага, аздараўленчага, сельскага, паломніцкага, транзітнага. Назапашаная стагоддзямі культурна-гістарычная спадчына ўяўляе міжнародны інтарэс, а размешчаныя на тэрыторыі рэгіёну экалагічныя сістэмы і прыродныя ландшафты ўнікальныя.
Культурна-пазнавальны турызм
У Віцебскай вобласці больш за 3 тысячы помнікаў археалогіі, архітэктуры, гісторыі, мастацтва і культуры, каля 1000 занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гэта старажытныя гарадзішчы і курганы, старадаўнія сядзібы, велічныя храмы, архітэктурныя забудовы старажытных гарадоў Віцебска, Полацка, Пастаў, Глыбокага.
Агульная колькасць аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь складае 957. Па колькасці гісторыка-культурных каштоўнасцей Віцебская вобласць займае другое месца ў рэспубліцы. 3 помнікі архітэктуры маюць «нулявую» (катэгорыю «0»), найвышэйшую катэгорыю каштоўнасці (касцёл Іаана Хрысціцеля ў в.Камаі Пастаўскага раёна, Сафійскі сабор і Спаса-Праабражэнская царква ў г.Полацку).
У 2019 годзе рашэннем абласнога Савета дэпутатаў у Дзяржаўны спіс уключана тры матэрыяльныя аб'екты: помнік бітве 1812 года ў аграгарадку Вароны Віцебскага раёна, помнік «Суражскія вароты» у в.Заполле Віцебскага раёна, Шухаўская воданапорная вежа ў аграгарадку Звенячы Талачынскага раёна.
Архітэктурным сімвалам старажытнага Віцебска з'яўляецца гарадская Ратуша, пабудаваная ў 1775 годзе. Сёння ў будынку Ратушы размешчаны Віцебскі абласны краязнаўчы музей. Віцебская Ратуша акружана ўнікальным архітэктурным ансамблем старога горада. Тут пануе непаўторная атмасфера, вузкія вуліцы, старадаўнія дамы, ліхтары, залатыя купалы цэркваў, набярэжная і ціхія гладкія воды Дзвіны. Госці горада, турысты, падарожнікі могуць палюбавацца гарадской панарамай з вышыні птушынага палёту, узняўшыся на 40-метровую вышыню ратушнай вежы, адчуць ні з чым не параўнальныя, захопліваючыя дух эмоцыі.
У скверы герояў Айчыннай вайны 1812 года размешчаны губернатарскі палац - помнік архітэктуры 19 стагоддзя. 200 гадоў таму тут спыняўся і жыў імператар Францыі Напалеон Банапарт. Тут жа ён чакаў паслоў ад Аляксандра І і прыняў фатальнае для сябе рашэнне ісці на Маскву.
Віцебская вобласць ганарыцца імёнамі знакамітых землякоў, якія пакінулі след у сусветнай культуры: святая асветніца Ефрасіння Полацкая, першадрукар Францыск Скарына, асветнік і сярэднявечны паэт Сымон Полацкі, жывапісец Іван Хруцкі, беларускія пісьменнікі Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч, знакаміты даследчык Усходняй Сібіры Іван Чарскі і многія іншыя. І, вядома, Марк Шагал, мастак, графік, жывапісец з сусветным імем. Сваю любоў да родных мясцін ён пранёс праз усё жыццё і дзе б ні знаходзіўся, у Санкт-Пецярбургу, Нью-Ёрку ці Парыжы, яго сэрца было напоўнена фарбамі Віцебска, якія майстар пераносіў на свае вялікія палотны.
У горадзе ёсць шмат цікавых месцаў, звязаных з імем Марка Шагала: Арт-цэнтр Марка Шагала, дзе сабрана
вялікая калекцыя арыгінальнай друкаванай графікі майстра, будынак мастацкай школы, дзе выкладаў мастак. Але галоўнае ў Віцебску ёсць тое, чаго няма ні ў адным музеі свету — гэта дом на Пакроўскай вуліцы, дзе Шагал правёў свае дзіцячыя і юнацкія гады, цяпер там размяшчаецца Дом-музей Марка Шагала. За прыгажосць і непаўторнасць Марк Шагал называў пазней Віцебск другім Парыжам, а Парыж – «маім другім Віцебскам».
Свой след у гісторыю Віцебшчыны ўпісаў і вялікі рускі жывапісец Ілья Рэпін. У музеі-сядзібе «Здраўнёва», дзе жыў і тварыў мастак, размешчана музейная экспазіцыя. Маляўнічыя мясціны на беразе Дзвіны, ліпавая алея, векавыя дрэвы, незвычайная архітэктура сядзібы ў Здраўнёве прыцягваюць турыстаў з розных куткоў свету. Тут праходзяць міжнародныя пленэры, выставы, народныя святы, музычныя вечары і нават тэатральныя спектаклі.
Музеі і мастацкія галерэі Віцебшчыны адкрываюць для наведвальнікаў унікальныя фонды і экспанаты, цікавыя зборы і арыгінальныя калекцыі, сярод якіх – бясцэнныя прадметы мастацтва, сапраўдныя рарытэты.
Паставы – адзін з найстаражытнейшых гарадоў Віцебшчыны, які найчасцей наведваюць турысты. Сярод галоўных яго славутасцяў – палац Тызенгаўзаў, помнік архітэктуры першай паловы XIX ст.
Велічны палац пабудаваны ў стылі класіцызму. На тэрыторыі ўсталяваны помнік арнітолагу і вучонаму Канстанціну Тызенгаўзу. Вакол – старажытная алея, каналы, парк з экзатычнымі раслінамі. Радавое гняздо Тызенгаўзаў наведваў імператар Мікалай II.
Унікальным помнікам з'яўляецца і гістарычная забудова цэнтральнай часткі Паставаў. Гэта архітэктурны ансамбль XVIII ст., створаны па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака. Да нашых дзён захаваліся дом рамесніка, дом лекара, старая аптэка, унікальны палацава-паркавы комплекс на беразе возера. Помнікам архітэктуры XIX ст. з'яўляецца мураваны будынак – былы вадзяны млын, а таксама Пастаўскі касцёл Святога Антонія Падуанскага.
Сафійскі сабор у Полацку – помнік архітэктуры XI–XVIII стст., жамчужына беларускага дойлідства. Самы старажытны культавы мураваны будынак, створаны ў візантыйскім стылі. Дзевяць стагоддзяў ён стаіць на беразе Заходняй Дзвіны і ўражвае сваёй прыгажосцю і веліччу. Цяпер у будынку Полацкай Сафіі знаходзіцца канцэртная зала. Тут праходзяць канцэрты арганнай музыкі. Сафійскі сабор з'яўляецца сімвалам багацейшых гісторыка-культурных традыцый Віцебшчыны (уключаны ў папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА).
Шмат духоўна-гістарычных і архітэктурных славутасцяў у старажытным горадзе Орша. Гэта комплекс езуіцкага калегіума, помнік архітэктуры XVII ст. у стылі барока, і Куцеінскі манастыр, вядомы як адзін з найбуйнейшых цэнтраў кнігадрукавання XVII ст. Менавіта ў друкарні Куцеінскага манастыра беларускім кнігадрукаром і асветнікам Спірыдонам Саболем у 1631 годзе быў выдадзены першы «Буквар». На тэрыторыі манастыра да нашых дзён захавалася старажытная драўляная царква.
Многія турысты і госці Віцебшчыны імкнуцца пабываць у самым цэнтры Еўропы. Менавіта такі геаграфічны цэнтр, паводле каардынатаў, устаноўлены ў Полацку. Там жа знаходзіцца памятны знак з абазначэннем бакоў свету і надпісамі на 5 мовах.
Паломніцкі турызм
Віцебская вобласць з'яўляецца асаблівым духоўна-культурным рэгіёнам, які геаграфічна і гістарычна знаходзіцца на зліцці культур Заходняй і Усходняй Еўропы. Тут пераплятаюцца традыцыі і мірна ўжываюцца розныя нацыянальнасці і рэлігійныя канфесіі. Кожная з канфесій стварала духоўную спадчыну і храмы, многія з якіх з'яўляюцца шэдэўрамі культавай архітэктуры і ўваходзяць у залаты фонд культуры народа. Тут дзіўнай прыгажосці храмы, цэрквы і касцёлы. Іх налічваецца амаль 400, з якіх 100 – помнікі гісторыка-культурнай спадчыны. У маленькіх вёсачках і ў вялікіх гарадах, старадаўнія і адроджаныя, драўляныя і каменныя, невялікія ўтульныя і велічныя, урачыстыя – архітэктурныя шэдэўры. Віцебшчына ганарыцца сваёй духоўна-гістарычнай спадчынай. Яна стала сапраўднай мекай для турыстаў. Сёння асабліва папулярныя паломніцкія і пазнавальныя экскурсіі.
Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку – найстарэйшы дзеючы ў Беларусі. Сапраўдны цэнтр праваслаўя. Заснаваны ў 12 стагоддзі. Тысячы турыстаў і паломнікаў з усяго свету накіроўваюцца ў старадаўнюю абіцель, каб пакланіцца мошчам прападобнай Еўфрасінні і крыжу, сакральнай святыні і сімвалу адраджэння беларускай духоўнасці. Спаса-Праабражэнская царква знаходзіцца ў цэнтры манастырскага комплексу. Пабудавана ў сярэдзіне 12 стагоддзя полацкім дойлідам Іаанам па даручэнні ігуменні Еўфрасінні Полацкай. Храм з'яўляецца сапраўдным архітэктурным шэдэўрам. Яго інтэр'ер упрыгожаны унікальнымі фрэскамі 12 стагоддзя. Спаса-Праабражэнскі храм уключаны ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Благавешчанская царква ў Віцебску. Помнік старажытнарускага дойлідства. Была пабудавана ў 12 стагоддзі і стала першым каменным храмам Віцебска. Узводзілася візантыйскімі майстрамі і не мае аналагаў у старажытнарускай архітэктуры. Сёння на белых сценах царквы застаюцца адкрытымі фрагменты ўнікальнай старажытнай муроўкі. Да старажытнасці, сапраўды, можна дакрануцца рукой.
Унікальнымі многія віцебскія цэрквы сталі дзякуючы архітэктурнаму стылю Віленскага барока, якому былі ўласцівыя вытанчанасць прапорцый, лёгкасць і ажурнасць будынкаў, пышны дэкор фасада, разнастайнасць аздаблення інтэр'ераў.
Сапраўдным шэдэўрам барочнай архітэктуры Віцебшчыны з'яўляецца Свята-Успенскі кафедральны сабор – адзін з найпрыгажэйшых і найвелічнейшых праваслаўных храмаў Віцебшчыны. Старажытныя дойліды ўзводзілі яго больш за 40 гадоў. На ім усталяваны самы вялікі званоў у Беларусі. Манументальная лесвіца вядзе ад Успенскай гары да набярэжнай і Свята-Духава жаночага манастыра.
Сярод унікальных святынь і сабор Раства Прасвятой Багародзіцы ў Глыбокім, пабудаваны ў 17 стагоддзі і касцёл Святой Тройцы ў Глыбокім, пабудаваны ў 18 стагоддзі,
а таксама касцёл Святой Ганны і ландшафтна-паркавы комплекс у вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна, які шматлікія турысты і госці называюць «беларускім Версалем».
Унікальны замак-крэпасць касцёл Іаана Прадцечы ў вёсцы Камаі Пастаўскага раёна. У яго архітэктуры рэалізаваны формы і прыёмы абарончага дойлідства, готыкі і рэнесансу. Унікальны касцёл і тым, што быў пабудаваны ў 1603-1606 гг. і не зачыняўся з моманту заснавання нават у савецкі перыяд. У ім налічваецца 118 прадметаў гістарычнай каштоўнасці (ён таксама ўключаны ў папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА).
Аздараўленчы турызм
Уражлівая сваёй прыгажосцю і разнастайнасцю прырода Віцебшчыны стварае спрыяльныя ўмовы не толькі для запамінальнага адпачынку, але і для выніковага лячэння.
Перавага нашых санаторыяў над аналагічнымі ў іншых краінах – гэта добрае суадносіны цаны і якасці, сучасная медыцынская база і высокакваліфікаваныя спецыялісты. Тут прадстаўлены самы шырокі спектр паслуг па лячэнні і аздараўленні органаў дыхання, стрававання, захворванняў нервовай сістэмы і апорна-рухальнага апарату, гінекалогіі і уралогіі. У дадатак да аздараўленчых, прапануюцца паслугі стаматалогіі, касметалогіі і СПА–працэдуры.
Здравніцы Віцебшчыны размешчаны ў экалагічна чыстых зонах, у асяроддзі змешаных і сасновых лясоў, на берагах глыбакаводных рэк і крышталёва чыстых азёр. Сама прырода з'яўляецца гаючым фактарам для арганізма чалавека. Умерана-кантынентальны клімат Віцебскай вобласці з мяккай і вільготнай зімой і цёплым летам, спрыяе адпачынку і аздараўленню круглы год.
Комплекс прыродна-кліматычных лячэбных фактараў, прадстаўлены дзясяткам крыніц мінеральных вод, якія ўжываюцца пры лячэнні шырокага спектру захворванняў. Адны з іх з'яўляюцца аналагамі мінеральных вод курортаў Трускавец і Друскенінкай, іншыя падобныя па сваім складзе да Алма-Ацінскай і грузінскай Скуры. Радонавыя ванны ўжываюцца для бальнеалячэння. Лекавальна- сапрапелевыя гразі з уласных радовішчаў Беларусі, а таксама мінеральныя сульфідныя гразі Сакскага возера шырока ўжываюцца для лячэння цэлага шэрагу захворванняў і ў касметалогіі. У нашых санаторыях Спелеатэрапеўтычныя ўстановы прадстаўлены комплексамі, якія складзены з белых і чырвоных саляных блокаў Салігорскіх калійных руднікоў, аднаго з вядучых сусветных вытворцаў калійных мінеральных угнаенняў ААТ "Беларуськалій". У такіх лячэбніцах пацыенты атрымліваюць высокаэфектыўнае лячэнне, падобнае да лячэння ў гаючых саляных пячорах з унікальным складам прыроднага салянага аэразолю з спалучэннем «чырвонай» і «белай» солі.
Сёння ў Віцебскай вобласці функцыянуе 106 санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый на 5 317 круглагадовых месцаў (9 санаторыяў, уключаючы дзіцячы, 1 дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр, 2 аздараўленчыя комплексы, 25 баз адпачынку, 69 адзінак іншых відаў аздараўленчых арганізацый).
Асабліва папулярныя ў адпачываючых санаторыі:
- ”Лётцы“ Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь УП ”Белпрафсаюзкурорт“
- ДПУ ”Лепельскі ваенны санаторый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь“
- ДПУ ”Баравое“ Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- ”Лясныя азёры“ УП Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь
- ДПУ Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ”Лясное“
- ”Нафтан“ ААТ ”Нафтан“
- дзіцячы санаторый ”Расінка“ санаторна-курортнага прадпрыемства ААТ ”Белаграздзiўнiца“
- КУП дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр ”Жамчужына“
- Філіял ЗАТ ”Трэстпрамбуд“ санаторна-курортны комплекс ”Пліса“
Аграэкатурызм
Аграэкатурызм – адно з самых папулярных напрамкаў турызму ў нашай краіне. Агратурыстычны бізнес у Беларусі атрымаў значную дзяржаўную падтрымку. У Віцебскай вобласці больш за 600 сядзіб гасцінна прымаюць турыстаў з розных краін.
Выгоднае геаграфічнае становішча Віцебшчыны, прыгажосць прыроды, самабытны беларускі фальклор, святы, абрады, традыцыі, нацыянальная беларуская кухня і цёплы шчыры прыём – усё гэта пакідае незгладжальныя ўражанні і эмоцыі ў гасцей.
Гаспадары сядзіб арганізуюць забавы і экскурсіі, майстар-класы народных рамёстваў. Тут можна пачуць мясцовыя легенды і аўтэнтычныя песні, вывучыць беларускія танцы і прыняць удзел у старадаўніх народных абрадах, напрыклад, на Каляды, Масленіцу або Купалле. Можна нават згуляць вяселле па-беларуску.
У сельскіх сядзібах пякуць духмяны хлеб, ткуць з лёну, плятуць з лазы і саломы, ляпяць гліняныя збаны, валяюць воўну. І гэта толькі невялікая частка таго, што чакае адпачывальнікаў. Свежае паветра і жывая прырода, камфортныя ўмовы пражывання, непаўторная атмасфера сельскага побыту. Сядзібы добраўпарадкаваны з нацыянальным каларытам і ўтульнасцю. Тут створаны ўсе неабходныя ўмовы для добрага адпачынку.
Аграсядзібы Віцебшчыны адкрыты для падарожнікаў!
Экалагічны турызм
Віцебская вобласць – адзін з самых маляўнічых куткоў Еўропы. Край блакітных азёр і першародных лясоў, адкрытых сонцу лугоў і прасторных палёў, празрыстых рэк і крыніц. Па прыгажосці і багацці запаведных мясцін прырода Віцебшчыны ўнікальная. І гэта прыцягвае шматлікіх турыстаў з розных краін свету.
У цяперашні час у Віцебскай вобласці зарэгістраваны наступныя ахоўныя тэрыторыі: ДПУ ”Бярэзінскі біясферны запаведнік“ (далей – Бярэзінскі запаведнік), ДПУ ”Нацыянальны парк ”Браслаўскія азёры“, ДПУ ”Нацыянальны парк ”Нарачанскі“ (часткова), 25 заказнікаў рэспубліканскага значэння, 86 помнікаў рэспубліканскага значэння, 63 заказнікі і 141 помнік мясцовага значэння. Агульная плошча АТТ Віцебскай вобласці складае 392,3 тыс.га, або 9,79 працэнта ад агульнай плошчы вобласці.
У Беларусі зусім нядаўна сталі выкарыстоўваць патэнцыял запаведных земляў і развіваць экатурызм. Для нашай вобласці ён асабліва актуальны. Менавіта ў нас размешчаны адзіны ў рэспубліцы Запаведнік, і самае вялікае верхавое балота. На асабліва ахоўных тэрыторыях турыстам прапануюцца шэраг паслуг: прагулка па экалагічных сцежках, на балотных ботах і балотным хаду, конныя прагулкі, правядзенне фотапалявання – бёрдвотчынг і г.д.
Дзяржаўны прыродна-запаведны фонд Віцебскай вобласці ўключае больш за 300 аб'ектаў, 200 помнікаў прыроды, 88 заказнікаў, 2 нацыянальныя паркі і адзіны ў Беларусі Бярэзінскі біясферны запаведнік .
Гэта адна са старэйшых ахоўных тэрыторый Еўропы, якая захавалася практычна ў першародным выглядзе і адзінае месца ў Еўропе, дзе на адной кампактнай тэрыторыі ў дзікіх умовах жыве «Вялікая еўрапейская пяцёрка» буйных млекакормячых – лось, зубр, мядзведзь, воўк і рысь. Тут жыве трэцяя частка беларускай папуляцыі мядзведзя. Экалагічныя маршруты і сцежкі праходзяць па ўсіх прыродных комплексах запаведніка: лясах, лугах, балотах, рэках і азёрах. На тэрыторыі біясфернага запаведніка размешчаны музей прыроды, дом экалагічнай асветы. А для зручнасці і камфорту турыстаў – гасцінічныя комплексы, гасцявыя домікі, рэстараны, бары, банкетныя залы.
Нацыянальны парк Браслаўскія азёры – унікальны куток беларускай прыроды. Ён славіцца незвычайнай прыгажосцю прыродных ландшафтаў і азёр. Тут засяроджана самая буйная ў краіне «Браслаўская азёрная група», жывуць рэдкія віды лясных жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу, каля 200 відаў птушак. Браслаўскія азёры багатыя разнастайнай рыбай. Тысячы турыстаў кожны год адпачываюць у гэтых запаведных мясцінах. На тэрыторыі Нацыянальнага парку абсталяваны базы адпачынку еўрапейскага класа: «Золава», «Лешкі», «Дрывяты», аформленыя з нацыянальным каларытам, домікі для адпачынку, аздараўленчыя комплексы з басейнамі, саунамі, лазнямі. Вялікую цікавасць выклікаюць экскурсійныя праграмы. У Нацыянальным парку шмат помнікаў археалогіі, самабытнага народнага дойлідства, ёсць музей. Распрацаваны пешыя водныя веласіпедныя аўтамабільныя маршруты.
Таксама на тэрыторыі Нацыянальнага парку размешчаны паляўнічыя гаспадаркі і арганізуюцца ўсе віды паслуг для палявання і рыбалкі.
Паляўнічы турызм
Лясныя багацці Віцебскай вобласці спрыяюць развіццю і папулярнасці паляўнічага турызму. Паляўнічыя гаспадаркі Віцебшчыны, якіх налічваецца больш за 60, арандуюць паляўнічыя ўгоддзі агульнай плошчай 3,5 млн.га. і аказваюць поўны спектр паслуг па прыёме і размяшчэнні гасцей ад адкрыцця ўязной візы і атрымання дазволу на ўвоз і вываз паляўнічай зброі да арганізацыі турыстычнага абслугоўвання грамадзян Беларусі і замежных турыстаў.
У іх створаны ўсе ўмовы для правядзення ўдалага палявання (практыкуюцца ўсе віды і спосабы), прыемнага адпачынку і камфортныя ўмовы пражывання. Асноўнымі прамысловымі відамі жывёл з'яўляюцца лось, дзік, алень, вадаплаўная дзічына.
Да паляўнічых відаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці ставіцца мноства жывёл. Паляванне дазволена на 50 відаў дзікіх жывёл, у тым ліку на 21 від млекакормячых і 29 відаў птушак, але найбольш папулярныя сярод паляўнічых лось, дзік, касуля, воўк, лісіца, заяц і бабёр.
Спецыфікай палявання з'яўляецца сезоннасць, асноўная колькасць паляўнічых тураў прыпадае на перыяд восень – зіма.
На тэрыторыі Віцебскай вобласці вядзеннем паляўнічай гаспадаркі займаюцца 62 юрыдычныя асобы рознай формы ўласнасці, у тым ліку 16 – лесапаляўнічых, 19 – гаспадарак РГАА ”БТАА“, 2 – гаспадаркі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, 2 – Ваенна-паляўнічага таварыства і 23 прыватныя гаспадаркі.
Нашы паляўнічыя гаспадаркі прымаюць гасцей з Расіі, Італіі, Германіі, Францыі, Бельгіі. Госці прывозяць дадому ўнікальныя трафеі на памяць.
А на азёрах Віцебшчыны круглы год адпачываюць аматары сапраўднай рыбалкі. Такая рыба жыве толькі ў азёрах Віцебскай вобласці.
Ваенна-гістарычны турызм
Ваенна-гістарычны турызм ахоплівае месцы баявой славы Віцебскай вобласці, помнікі, мемарыялы, ваенныя музеі. Цікаўныя да ваеннай гісторыі турысты могуць наведаць мемарыяльны комплекс «Прарыў» ва Ушацкім раёне. Помнік прысвечаны мужнасці і бессмяротнаму подзвігу герояў Вялікай Айчыннай вайны. Мемарыяльныя комплексы, помнікі, стэлы і абэліскі нагадваюць аб ваенным мінулым і баявой славе Віцебшчыны. Курган бессмяротнасці ў Полацку, мемарыял «За нашу савецкую Радзіму» і помнік Канстанціну Заслонаву ў Оршы, а таксама многія іншыя памятныя месцы. Ва ўсіх гарадах вобласці, раённых цэнтрах і невялікіх населеных пунктах ёсць уласныя музеі баявой славы, дзе сабраны экспанаты часоў вайны, створаны экспазіцыі, прысвечаныя партызанскай барацьбе, ваенным аперацыям на тэрыторыі Віцебшчыны, мужнасці герояў, тых, хто абараняў Радзіму.
Сімвалам Перамогі з'яўляецца сучасная плошча Перамогі ў Віцебску, найбуйнейшая ў Беларусі і адна з самых вялікіх ва Усходняй Еўропе. Тут устаноўлены мемарыяльны комплекс у гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. Каля падножжа манумента (тры 56-метровыя абэліскі) гарыць вечны агонь. Тут жа знаходзіцца і скульптурная кампазіцыя, алея Славы і парк Пераможцаў. Пад адкрытым небам экспануецца баявая тэхніка часоў ВАВ і пасляваеннага перыяду.
Віцебшчына, зямля воінскай доблесці, шануе подзвігі герояў. Памятны абэліск у гонар мужнасці герояў Айчыннай вайны 1812 года ўстаноўлены да 100-гадовага юбілею Айчыннай вайны на сродкі, сабраныя жыхарамі Віцебскай губерні. Гэта гранічны абэліск вышынёй 26 метраў, увянчаны бронзавым двуглавым арлом на шары.
На вуліцы Чэхава ў старадаўнім асабняку знаходзіцца музей героя Савецкага Саюза Міная Шмырэва – легендарнага партызанскага камандзіра бацькі Міная. Такіх легендарных мясцін на Віцебшчыне вельмі шмат. Для тых, хто не абыякавы да памяці вайны, нашы турыстычныя прадпрыемствы арганізуюць экскурсійныя туры па мясцінах баявой славы Віцебскай вобласці.
Спартыўны турызм
Спартыўныя дасягненні і традыцыі Віцебскай вобласці спрыяюць развіццю спартыўнага турызму. Наведванне буйных спаборніцтваў і турніраў, удзел у спартыўных і турыстычных мерапрыемствах стала папулярным напрамкам адпачынку. У вобласці больш за чатыры тысячы спартыўных аб'ектаў (гэта спартыўныя залы, плавальныя басейны стралковыя тыры, лыжныя базы і іншыя спартыўныя збудаванні).
У Віцебску, Наваполацку, Полацку і іншых гарадах адкрыты буйныя спартыўна-забаўляльныя цэнтры, куды імкнуцца і мясцовыя жыхары, і госці. Здаровы лад жыцця - гэта адзін з прыярытэтаў дзяржавы.
У Віцебскім ледовым палацы спорту праводзяцца матчы па хакеі, спаборніцтвы па фігурным катанні, шорт-трэку і іншых лядовых відах спорту. У вольны ад спартыўных мерапрыемстваў час лядовая пляцоўка задзейнічана для правядзення масавых катанняў на каньках.
«Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс» - адно з галоўных месцаў правядзення спартыўных спаборніцтваў самага высокага ўзроўню. Комплекс уключае ў сябе 2 футбольныя поля з падагрэвам і штучным пакрыццём, лёгкаатлетычнае ядро з сучасным пакрыццём і абсталяваннем, спецыялізаваны зала бокса).
У пойме ракі Віцьба абсталявана выдатнае месца для актыўнага адпачынку: тут ёсць катамараны і лодкі, пункты пракату ролікавых канькоў і ровараў. На спартыўнай пляцоўцы праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы па пляжным футболе.
У Полацку адкрыты «Віцебскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту». Вучэбна-трэніровачны комплекс абсталяваны сучасным спартыўным абсталяваннем. У сістэму вяслярнага цэнтра ўваходзіць і гасцініца "Парус". У яе прасторных светлых нумарах ёсць усё неабходнае для гасцей.
Лядовая арэна ў Воршы ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых спартыўна-відовішчных збудаванняў рэспублікі, уражвае не толькі сваімі маштабамі і грандыёзнасцю, але і выбарам забаў – на любы густ і ўзрост
У Гарадку пабудавана новая сучасная асветленая лыжаролерная траса з развітой інфраструктурай і цэнтр падрыхтоўкі спартсменаў. На тэрыторыі комплексу адкрыта добраўпарадкаваная гасцініца «Спартгарадок». Тут камфортныя нумары, канферэнц-зала, памяшканне для захоўвання інвентару. Створаны камфортныя ўмовы для адпачынку і заняткаў спортам.
У гарадах і раённых цэнтрах адкрыты спартыўныя комплексы і стадыёны. Дзейнічаюць пункты пракату турыстычнага і спартыўнага інвентару і розныя атракцыёны для адпачынку на прыродзе.
У нашай вобласці актыўна вядзецца праца па прыцягненні замежных спартсменаў праз заключэнне дагавораў з замежнымі спартыўнымі арганізацыямі, федэрацыямі па відах спорту па правядзенні вучэбна-трэніровачных збораў, міжнародных спаборніцтваў на наяўных на тэрыторыі Віцебскай вобласці аб'ектах спартыўнай інфраструктуры, а таксама санаторна-курортных і аздараўленчых установах.
Дзверы спартыўных збудаванняў заўсёды адкрыты для наведвальнікаў!
Активны турызм
Вялікая ўвага ў вобласці надаецца развіццю актыўнага турызму рознай тэматычнай накіраванасці: экалагічнай, культурна-пазнавальнай, кулінарнай. Створана мноства прывабных маршрутаў для конных і пешых прагулак, веласіпедныя і водныя маршруты (катанне на лодках, сплавы на байдарках).
Такія маршруты пралягаюць як па тэрыторыі вобласці, так і маюць працяг у суседнія прыгранічныя краіны: Латвію, Літву, Расію.
Падзеевы турызм
Событийны турызм Віцебскай вобласці – гэта яркія і маштабныя святы, культурныя мерапрыемствы, канферэнцыі, сімпозіумы, конкурсы, але перш за ўсё фестывалі. Віцебшчына па праве лічыцца адным з цэнтраў міжнароднага фестывальнага руху. Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» - гэта візітная картка культурнай сталіцы Беларусі. Самы вядомы і папулярны, самы маштабны музычны свята, які штогод праходзіць у ліпені. Геаграфія яго ахоплівае ўсе 5 кантынентаў. На сцэнічных пляцоўках форуму выступалі калектывы і выканаўцы з больш чым 65 краін свету. Лепшыя артысты, сусветныя зоркі, прызнаныя мэтры розных творчых жанраў і напрамкаў. Сучасная і класічная музыка, харэаграфія, цырк, балет, выяўленчае мастацтва, кінематаграфія, тэатр, опера, народная песня і танцы – усім адразу можна атрымаць асалоду толькі ў дні «Славянскага базару ў Віцебску».
Фестывальнае канцэртнае жыццё Віцебшчыны налічвае каля 50 разнастайных па тэматыцы форумаў, святаў, фестываляў, пленэраў: гэта міжнародны музычны фестываль імя І.І.Салерцінскага, міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC, міжнародны арганны фестываль «Званы Сафіі», міжнародны Рэпінскі пленэр, фестываль мадэляў і дызайнераў «Белая амфара», фестывалі духоўнай музыкі, старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, гістарычнай сярэднявечнай рэканструкцыі, фестывалі дзіцячай творчасці, міжнародныя святы традыцыйнай культуры: «Звеняць цымбалы і гармонь» у Паставах, «Дняпроўскія галасы» у Дубровен, «Вішнёвы фестываль у Глыбокім», «Браслаўскія зарніцы» у Браславе, экалагічны фестываль «Журавы і журавіны» у Міёрах і многія-многія іншыя, якія праходзяць у гарадах і мястэчках вобласці.
Віцебскі рэгіён штогод наведваюць тысячы гасцей і турыстаў. На тэрыторыі вобласці налічваецца каля 100 гасцініц і гасцінічных комплексаў. У Оршы, Полацку, Віцебску пабудаваны сучасныя камфартабельныя гасцініцы і атэлі, якія прапануюць паслугі для ўсіх катэгорый турыстаў. Камфартабельныя нумары і апартаменты, рэстараны, аўтастаянкі. А таксама хостэлы, мотэлі, кемпінгі, турыстычныя і кемперныя стаянкі. У вобласці вядзецца актыўная праца па развіцці кемпінгаў і караванінгу. Прыезджыя на адпачынак турысты маюць выдатную магчымасць спыніцца ў уласным доме на колах і атрымаць комплекс неабходных аўтапутешественнику паслуг.
Дзелавы турызм
Сёння ў Беларусі турыстам прапануюцца не толькі экскурсіі альбо аздараўленне, але і т.зв. MICE-паслугі (ад англ. Meetings, Incentives, Conferences, Exhibitions – галіна індустрыі дзелавога турызму, звязаная з арганізацыяй і правядзеннем розных карпаратыўных мерапрыемстваў),
Бізнес-турызм спалучае ў сабе карпаратыўную трэвел-індустрыю і індустрыю сустрэч (MICE).
Бізнес-турызм звязаны з людзьмі, якія вымушаны падарожнічаць з прафесійнымі мэтамі. І сёння гэтая галіна турыстычнага бізнесу развіваецца актыўна і дынамічна, з кожным годам набіраючы ўсё большы аб'ём у долі рынку. У Беларусі арганізаваны дзелавы турызм – напрамак яшчэ дастаткова малады, развіццё якога пачалося ў сярэдзіне 1990-х гг.
Дзелавы турызм сёння – гэта вельмі шырокі спектр падарожжаў і паездак. Да яго можна аднесці ўсе падарожжы, не звязаныя з гультайствам або пасіўным адпачынкам на моры з мэтай атрымання асалоды, а адносяцца да яго якраз тыя паездкі, галоўнай мэтай якіх з'яўляецца праца, нягледзячы на тое, што працаваць давядзецца ў іншай краіне. Сярод такіх падарожжаў і паездкі з мэтай правядзення перамоваў, і карпаратыўныя «кантрактныя» паездкі, наведванне выстаў і семінараў, удзел у канферэнцыях і кангрэсах, - усё гэта паездкі, з якіх кампаніі і прадпрыемствы здабываюць фінансавую выгаду і карысць.
Індустрыя ўключае розныя віды дзейнасці ад распаўсюджвання і прасоўвання інфармацыі, распрацоўкі забаўляльнай праграмы або зместу да тэхнічнага забеспячэння сустрэчы.
Дзелавыя падарожжы займаюць адзін з сегментаў індывідуальнага турызму, яны ствараюцца пад індывідуальныя патрабаванні кампаніі – заказчыка. Спецыфіка арганізацыі тура мае на ўвазе складанне персанальнай праграмы – ад браніравання авіябілетаў і гатэляў да складання графіка сустрэч, распрацоўкі плана канферэнцыі або арганізацыі навучання супрацоўнікаў, да забеспячэння трансферам і дадатковай культурнай праграмай. Тыпавыя турпакеты адсутнічаюць у прынцыпе, кожная праграма рыхтуецца з тым, каб улічыць усе важныя дэталі.
Яркімі прыкладамі дзелавога турызму ў г.Віцебску стала правядзенне V карпаратыўнага фестывалю «Шматгалоссе» самадзейных калектываў і выканаўцаў даччыных таварыстваў і арганізацый ААТ «Газпрам», выязнога семінара рэгіянальнага савета Расійскай Саюзнай Туріндустрыі па тэме: «Трансгранічнае супрацоўніцтва: вопыт рэалізацыі, праблемы і перспектывы».
Гастранамічны турызм
Адным з напрамкаў, які адыгрывае немалаважную ролю ў фарміраванні турыстычнай прывабнасці нашай вобласці, з'яўляецца грамадскае харчаванне.
За апошнія гады праведзена значная праца па развіцці аб'ектаў грамадскага харчавання, у тым ліку прыдарожнага сэрвісу.
Развіццё грамадскага харчавання ажыццяўляецца за кошт адкрыцця спецыялізаваных аб'ектаў – кафэ, кафэ-кандытарскіх, піцэрый, дзіцячых кафэ і іншых, арыентаваных на арганізацыю абслугоўвання моладзі і турыстаў, аб'ектаў хуткага абслугоўвання і прыдарожнага сэрвісу.
У вобласці функцыянуе больш за 30 аб'ектаў грамадскага харчавання з беларускай нацыянальнай кухняй, у якіх выкарыстоўваецца тэматычнае афармленне інтэр'еру – дэкаратыўныя элементы, якія адлюстроўваюць культуру, каларыт і нацыянальныя традыцыі беларускага народа, у меню якіх у прыярытэтным парадку вылучаюцца стравы беларускай нацыянальнай кухні.
У мэтах папулярызацыі беларускіх страў спецыялістамі грамадскага харчавання Белкаапсаюза распрацаваны зборнік тэхналагічных карт старабеларускай кухні, які даведзены да прадпрыемстваў грамадскага харчавання Віцебскага аблспажыўсаюза. Падведамасным прадпрыемствам аблспажыўсаюза выраблены рэкламныя штендеры.
Суб'ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы грамадскага харчавання, пры прыгатаванні страў выкарыстоўваецца ў асноўным сыравіна айчынных вытворцаў, праводзяцца дні «Беларускай кухні», надаецца ўвага тэматычнаму афармленню меню.
У мэтах пазіцыянавання кулінарнай спадчыны ў 2013–2014 гадах у вобласці рэалізоўваўся беларуска-латвійскі праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Паляпшэнне кулінарнага сэрвісу ў Латгальскім і Віцебскім рэгіёнах, грунтуючыся на канцэпцыю кулінарнай спадчыны» (BELLA CUISINE) – 120 тыс. еўра.
У межах праекта прадстаўнікі аграсядзіб і прадпрыемстваў, якія аказваюць паслугі ў сферы грамадскага харчавання ў Віцебскай вобласці, наведалі прадпрыемствы, якія з'яўляюцца членамі Еўрапейскай сеткі кулінарнай спадчыны ў рэгіёнах Аўкштайція і Латгалія, перанялі перадавы вопыт у развіцці гастранамічнага турызму, азнаёміліся з ключавымі аспектамі сервіроўкі стала, прыгатавання страў кулінарнай спадчыны рэгіёну, спосабамі прадстаўлення нацыянальных кулінарных традыцый, а таксама спосабамі падачы і афармлення страў.
У выніку Віцебская вобласць – адзіная ў Беларусі, уключана ў Еўрапейскую сетку кулінарнай спадчыны, якая займаецца папулярызацыяй мясцовых кулінарных асаблівасцей, традыцыйных страў і рэцэптаў. На сённяшні дзень у Еўрапейскай сетцы сабрана больш за 1500 удзельнікаў з 44 еўрапейскіх рэгіёнаў. Беларусь прадстаўлена пяццю раёнамі Віцебскай вобласці: Міёрскім, Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Полацкім і Лепельскім. Тут сканцэнтравана больш за 30 аб'ектаў грамадскага харчавання, якія прапануюць унікальныя стравы з мясцовых прадуктаў.
Прамысловы турызм
Прамысловы турызм, або арганізацыя турыстычных экскурсій на дзеючыя вытворчасці, у Рэспубліцы Беларусь знаходзіцца на пачатку шляху развіцця, аднак валодае значным патэнцыялам. Развіццё прамысловага турызму таксама паслужыць дадатковай рэкламай прампрадукцыі, будзе спрыяць яе збыту, далейшаму эканамічнаму росту прадпрыемстваў і прасоўванню турыстычных магчымасцей тэрыторый іх размяшчэння.
У цяперашні час на тэрыторыі Віцебскай вобласці больш за 20 прадпрыемстваў арганізуюць экскурсіі па вытворчасці для груп навучэнцаў, якія накіроўваюць установы адукацыі ў рамках прафарыентацыйнай работы і іншых зацікаўленых. Паступова пашыраецца кола прадпрыемстваў, якія прымаюць і турыстычныя групы, на сённяшні дзень гэта ТАА ”Дзвінскі Бровар“, філіял ”Лукомльская ГРЭС“ РУП ”Віцебскэнерга“, ААТ ”Верхнядзвінскі масласырзавод“, ААТ ”Рудакова“, КПУП ”Віцебскі кандытарскі камбінат ”Віцьба“, ААТ ”Віцебскі картанажна-паліграфічны камбінат ”Пакроўскі“, Наваполацкі, Глыбоцкі хлебазаводы ААТ ”Віцебскхлебпрам“, ПУП ”Полацкія напоі і канцэнтраты“, ААТ ”Віцебскія дываны“ і інш.
Адукацыйны турызм
Усё больш папулярным напрамкам уязднога турызму становіцца педагагічны турызм, які знаходзіцца на скрыжаванні такіх абласцей ведаў, як педагогіка, турызм, адукацыйны менеджмент. Усё большая колькасць педагогаў карыстаецца магчымасцю злучыць падарожжа з навучаннем і павышэннем кваліфікацыі. На базе ўстаноў адукацыі Віцебскай вобласці арганізуюцца семінары, семінары-практыкумы па абмене вопытам работы для педагогаў устаноў адукацыі Расійскай Федэрацыі. З пачатку рэалізацыі праграмы за 4 гады прынята больш за 30 груп педагогаў (больш за 1000 чалавек) з наведваннем гімназій № 1, № 4, № 5 г.Віцебска, № 1 г.Оршы, сярэдняй школы № 18 г.Полацка, Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, яслі-сада № 110 г.Віцебска.
Распрацаваны і рэалізуюцца мэтавыя праграмы для навучэнцаў профільных класаў (ваенна-патрыятычны, экалага-біялагічны, мастацкі і іншыя профілі), што дазваляе актыўна прыцягваць школьнікаў з Расіі, знаёміць з вопытам работы нашых устаноў адукацыі, абменьвацца вопытам работы ў галіне патрыятычнага выхавання, фарміравання экалагічнай культуры.
Аўтатурызм (або аўтамабільнае падарожжа з пражываннем у аўтадамах або аўтапрычэпах)
Любы, хто доўга пражыў у Еўропе, бачыў мноства кемпераў, якія ланцужком пакідаюць горад кожныя выхадныя. Спыняюцца такія аўтадамы ў кемпінгах на спецыяльна абсталяваных пляцоўках. Кемпер нагадвае маленькі вагончык, які, як і сапраўдны цягнік, запраўляецца на кожнай станцыі – кемпінгу.
У цяперашні час на тэрыторыі вобласці дзейнічае 13 кемпінгаў (стаянак для кемпераў):
- кемпінг ”Лосьвіда“ у в.Герасімава (км 23 (левы бок) а/д Р-115), кемпінг на базе адпачынку ”Пікнік парк“ у в.Дрэкалье (км 17 (левы бок) а/д Р-115) і кемперная стаянка на базе а/л ”Прамень“на беразе аз.Шэвіна у в.Малыя Лётцы Віцебскага раёна;
- кемпінг на возеры Вечалле у в.Кавалеўшчына (км 3 (правы бок) а/д Н3703) і кемпінг на базе аграсядзібы ”Мікалаеўскі пасад“ у в.Сержаны (км 10 (правы бок) а/д Р-29) Ушацкага раёна;
- аўтакемпінг на 2 месцы на КАЗС № 13 у г.п.Езярышча (км 2 (правы бок) а/д М-8/Е95) Гарадоцкага раёна;
- кемпінг на базе ДУ ”Санаторый ”Лясное“ у в.Дамашкавічы Докшыцкага раёна;
- Аўтакемпінг на 2 месцы на АЗС № 52 у в. Высокае (км 65,8 (левы) а/д Р-87) і кемпінг (кемперная стаянка) у г.п. Копысь Аршанскага раёна;
- на базе ўстановы ”Віцебскі хакейны клуб“ у г. Віцебску;
- аўтакемпінг на 2 месцы на АЗС (РУП ”Беларуснафта-Віцебскаблнефцепрадукт“) у в. Мікіціха Шумілінскага раёна;
- кемпінг (стаянка для кемпераў) на базе спартыўна-турыстычнага комплексу ”Азёркі“ ДА ”Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна“;
- мабільны кемпінг ”Мерея“ у в. Зачэр'е Міёрскага раёна.