Удасканаленне заканадаўства па пытаннях выканаўчага вядзення
Развіццё грамадскіх адносін, цыфравізацыя патрабуюць ісці ў нагу з часам як заканадаўца, так і правапрымяняльнікаў.
У межах вывучэння практыкі прымянення заканадаўства аб выканаўчай вытворчасці і работы над праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчай вытворчасці» 19.07.2019 у горадзе Полацку адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на тэму «Выканаўчая вытворчасць на сучасным этапе. Праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння».
Старшыня названай камісіі Гейвік Наталля Васільеўна, намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аўдзееў Андрэй Дзмітрыевіч, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, органаў пракуратуры, прымусовага выканання, суда, фінансавых і падатковых органаў, якія прынялі ўдзел у пасяджэнні, адзначылі важнасць і актуальнасць парадку дня.
У ходзе пасяджэння заслуханы выступленні ўдзельнікаў мерапрыемства аб эфектыўнасці прававога рэгулявання адносін, звязаных з выканаўчай вытворчасцю, прааналізаваны існуючыя праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння, абмеркаваны новаўвядзенні, прапанаваныя законапраектам, і іншыя прапановы па змяненні заканадаўства аб выканаўчай вытворчасці.
Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Пашкоўскі Васіль Іванавіч, які прыняў удзел у пасяджэнні і выступіў па абмяркоўваемай тэматыцы, з улікам палажэнняў дзеючага заканадаўства, практыкі работы нагляднага ведамства акцэнтаваў увагу на забеспячэнні прынцыпу законнасці, рэалізацыі задач выканаўчай вытворчасці, адзначыў важнасць належнага ўзаемадзеяння ўсіх структур, задзейнічаных у выканаўчай вытворчасці, і неабходнасць павышэння эфектыўнасці гэтай работы, накіраванай на аднаўленне парушаных правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб, захаванне і ахову інтарэсаў дзяржавы праз правільнае, поўнае і своечасовае выкананне выканаўчых дакументаў.
Па выніках пасяджэння з улікам наяўных складанасцей у рабоце на месцах вызначаны дадатковыя шляхі і механізмы далейшага аналізу і прапрацоўкі праблемных пытанняў, напрамкі ўдасканалення заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі.
Начальнік аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем
заканадаўства органамі
крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання
В.Пашкоўскі