Нарада па пытанні выяўлення ўмоў, якія пагражаюць жыццю людзей у побыце
На Віцебшчыне ў першыя тры дні года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася колькасць пажараў (на восем выпадкаў) і загінулых ад іх людзей (на пяць чалавек), паведаміў журналістам начальнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Меляшкін.
"З пачатку 2019 года ў вобласці ў параўнанні з мінулым годам склалася неспрыяльная абстаноўка з пажарамі і гібеллю людзей ад іх. На 4 студзеня адбылося 17 пажараў (у мінулым годзе за аналагічны перыяд 9), загінулі 6 чалавек (1). Усе яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння. У Беларусі на Віцебскую вобласць прыпадае 57% усіх загінулых у агні. Акрамя таго, па выніках 2018 года павелічэнне колькасці пажараў зарэгістравана ў 20 раёнах вобласці, загінулых - у васьмі", - адзначыў Сяргей Меляшкін.
Каб прадухіліць далейшы рост, у найбліжэйшыя выхадныя (5, 6 і 7 студзеня) суб'екты прафілактыкі будуць працаваць у актыўным рэжыме: іх прадстаўнікі на ўзроўні сельсаветаў, ЖЭУ наведаюць дамы грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем, і паглядзяць, ці спраўнае ў іх пячное абсталяванне. Работнікі міліцыі, ЖКГ, аховы здароўя, сацыяльнай службы, МНС, прадстаўнікі мясцовай улады нагадаюць гэтай катэгорыі грамадзян аб элементарных правілах пажарнай бяспекі. Акрамя таго, інфармацыя аб гэтым будзе распаўсюджвацца падчас службаў у цэрквах і касцёлах вобласці.
Сёння ў Віцебскім аблвыканкаме прайшло пасяджэнне па пытанні выяўлення ўмоў, якія пагражаюць жыццю людзей у быце. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі абласных структур і ведамстваў, прадстаўнікі абласной і мясцовай улады.