Захаванасць жывёлы пад кантролем!
Пракуратурай вобласці на выкананне даручэння Кіраўніка Дзяржавы і ўказанняў Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь праведзены комплекс праверачных і наглядна-аналітычных мерапрыемстваў, накіраваных на спыненне фактаў непрадукцыйнага выбыцця жывёлы і забеспячэнне належных умоў функцыянавання жывёлагадоўчых аб'ектаў.
Колькасць буйной рагатай жывёлы ў вобласці за студзень-жнівень 2023 г. у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зменшылася на 8 731 галаву (-1,7%). Скарачэнне пагалоўя адзначана ў 14 з 21 раёна.
Падзяж павялічыўся на 778 галоў (+11,5%), у тым ліку ў Чашніцкім раёне ў 2,7 раза (з 196 да 548 галоў), Шумілінскім – у 2,9 раза (з 330 да 691 галавы), Віцебскім – у 1,6 раза (з 502 да 839 галоў), Дубровенскім – у 1,3 раза (з 311 да 430 галоў).
Асноўнымі прычынамі падзяжу па-ранейшаму з'яўляюцца: дэфіцыт кармоў, невыкананне заатэхнічных і ветэрынарных правіл, нормаў па ўтрыманні і кармленні жывёлы, недахоп заатэхнікаў і ветэрынараў, адсутнасць сродкаў на своечасовую закупку ветэрынарных прэпаратаў.
Так, пры наведванні адной з гаспадарак Шумілінскага раёна ўстаноўлены парушэнні тэхналогіі ўтрымання і кармлення нованароджаных цялят. Мелі месца факты адсутнасці ў неабходных аб'ёмах медыкаментаў і біяпрэпаратаў для лячэння і прафілактыкі хвароб.
Выяўлены факты, калі на прадпрыемстве АПК не было арганізавана дзяжурства абслуговага персаналу падчас масавых ацёлаў, адсутнічаў банк молазіва, пастэрызатары, транспарт для своечасовай дастаўкі жывёлы на мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы, меў месца дэфіцыт медыкаментаў і ветэрынарных прэпаратаў.
Аналагічныя факты парушэння тэхналогіі ўтрымання
і кармлення жывёлы ўстаноўлены ў некаторых арганізацыях Сенненскага раёна, Шумілінскага раёна.
Парушэнні арганізацыйна-тэхналагічных патрабаванняў пры нарыхтоўцы кармоў устаноўлены пракурорамі ў Верхнядзвінскім, Дубровенскім, Глыбоцкім, Пастаўскім, Чашніцкім, Шаркаўшчынскім, Шумілінскім раёнах.
Да прыкладу, у адной з гаспадарак Шумілінскага раёна траншэі з сенажом каля двух малочна-таварных ферм былі часткова раскрыты, плёначнае
палатно мела пашкоджанні, сенаж быў вільготным і меў ярка выяўленыя прыкметы гніення. Паводле прадпісання пракуратуры вобласці кармы адпраўлены на даследаванне для вызначэння іх класнасці і прыдатнасці да скормлівання жывёлам.
Па выніках наглядовых мерапрыемстваў пракуратурай вобласці старшыні Віцебскага аблвыканкама ўнесена прадстаўленне з адначасовым інфармаваннем памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Віцебскай вобласці Брыло І.В.
Старшы пракурор аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў А.А. Дзянісаў