Настройки
Настройки шрифта
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Витебский областной исполнительный комитет
Главная > Медиагалерея

Віцебск рыхтуецца прымаць «Славянскі базар» (21.06.2017)

22.06.2017
Камунальнікі наводзяць парадак у горадзе, спецыяльныя службы адпрацоўваюць няштатныя сітуацыі, разбіраюцца квіткі на канцэрты, пачынаюць паступаць у продаж сувеніры з сімволікай форуму. Толькі на забеспячэнне пажарнай бяспекі у цэнтры горада будуць працаваць 30 адзінак тэхнікі і паўтары сотні супрацоўнікаў МНС. Акрамя таго службу будуць несці 7 пешых пастоў, якія укамплектуюць пярвічнымі сродкамі пажаратушэння. А тым часам паліцы магазінаў папаўняюцца фестывальнымі сувенірамі. У гэтым годзе змяніўся галоўны сімвал форуму – васілёк. Ён трансфармаваўся ў дыван жыцця, ў якім сплятаецца жыццё чалавека, яго творчасць, дзейнасць, думкі. Гэты трэндавы васілёк з“явіцца на магнітах, кубках, бірульках і майках. У пачатку ліпеня пачнуць работу тэхнічныя службы, якія будуць усталёўваць дэкарацыі і абсталяванне на сцэне Летняга амфітэатра. У форум мастацтваў Віцебск акунецца з 10 па 19 ліпеня.