Спецыялізаваная зала для скачкоў на батуце з'явіцца ў Віцебску (20.10.2017)
23.10.2017
У абласным цэнтры пачалося грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта «Спецыялізаваная зала для скачкоў на батуце ў Віцебску». Тэндар на яго распрацоўку выйгралі спецыялісты «Віцебскграмадзянпраекта». Месца, дзе збіраюцца узвесці спартыўную залу, вызначылі на свабоднай ад забудовы тэрыторыі ў цэнтры горада – побач з перакрыжаваннем праспектаў Маскоўскага і Перамогі. Новую арэну будзе адрозніваць функцыянальнасць, надзейнасць і даўгавечнасць.