Настройки
Настройки шрифта
Tahoma
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Витебский областной исполнительный комитет

У Віцебскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” прайшоў справаздачна-выбарны сход

18. 12. 2015

Тамара Краснова – Гусачэнка віншуе калегу паэта Ганну Зінкевіч з юбілеемУ Віцебскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” прайшоў справаздачна-выбарны сход. Падведзены вынікі пяцігадовай працы, выбраны старшыня. Як і раней аддзяленне ўзначаліла лаўрэат Першай нацыянальнай літаратурнай преміі Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка.

Грамадскае аб’яднанне адзначае 10-гадовы юбілей. Час, калі пасумоўваюць зробленае, звяраюць вызначаны курс, будуюць далейшыя планы. Для вопытнага кіраўніка творчай плыні вельмі важна – гарманічнае развіццё як самой суполкі, так і кожнага яе творцы. Параўнаем, напачатку ў аддзяленні было 14 пісьменнікаў, сёння іх 41! За 10 год літаратарамі напісана і выдадзена 390 кніг, праведзена больш за 7 тысяч сустрэч з чытачамі, арганізавана 57 літаратурных конкурсаў сярод моладзі. Зразумела, для творчага працэсу якасць і колькасць - катэгорыі cупярэчлівыя, але ўсё ж лічбы вартыя таго, каб іх нагадаць і адзначыць: літаратурнае жыццё ў Прыдзвінскім рэгіёне віруе.

- Мы выкарыстоўваем самыя разнастайныя формы на карысць прапаганды кнігі, - гаворыць Тамара Краснова – Гусачэнка. – Гэта і вечары памяці класікаў нацыянальнай літаратуры, сумесныя мерапрыемствы ў школах, прэзентацыі кніг у бібліятэках, творчыя сустрэчы ў ВНУ і каледжах, удзел у фестывалях і конкурсах. Вельмі важная індывідуальная работа з пачынаючымі літаратарамі – юнымі паэтамі на базах бібліятэк і клубаў.

Дарэчы, тэму развіцця творчага патэнцыялу сярод маладых талентаў падтрымалі ў сваіх выступленнях сталыя паэты Мікалай Намеснікаў і Алесь Жыгуноў. Паказальны факт – пісьменнікі кіруюць літаратурнымі аб’яднаннямі: у Полацку – Мікалай Балдоўскі, у Шаркаўшчыне – Кацярына Сосна, у Оршы – Канстанцін Нілаў.

Традыцыйна пісьменнікі робяць кніжныя падарункі бібліятэкам. Значную колькасць кніг перадалі бібліятэкам вобласці Тамара Краснова – Гусачэнка, аўтары навукова-пазнавальных кніг, дапаможнікаў і падручнікаў для дзяцей Галіна і Сяргей Трафімавы. Дабрачынны пачын падтрымліваюць усе члены аддзялення СПБ.

Праца пісьменніка закранае ўсе плыні жыцця краіны і грамадства. Нераўнадушнае стаўленне творцаў да грамадскіх працэсаў з’яуляецца неабходнай умовай поспех. Быць цікавым для свайго чытача – да гэтага імкнецца кожны пісьменнік.

На сходзе было аб’яўлена аб прысваенні звання “Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі” Ігару Пракаповічу і Галіне Трафімавай. Ганаровымі граматамі Саюза ўзнагароджаны актыўныя літаратары Алесь Жыгуноў, Мікалай Намеснікаў, Сяргей Трафімаў, Віктар Улюценка, Уладзімір Крайнеў і іншыя.

Святлана ДЗЯДЗІНКІНА, фота Алеся ЖЫГУНОВА.

Версия для печати
Все новости