Спыніць карупцыю!

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Віцебскай вобласці актыўна выступаюць перад насельніцтвам і ў працоўных калектывах дзяржаўных органаў, устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў рэгіёна па пытаннях барацьбы з карупцыяй і карупцыйнымі праявамі.

Так, супрацоўнікі профільнага аддзела прынялі ўдзел у пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя.

На парадку дня: стан і меры па спыненні правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, і карупцыйных правапарушэнняў у арганізацыях, падпарадкаваных галоўнаму ўпраўленню па ахове здароўя. У працэсе пасяджэння выступілі па заяўленай тэме і адказалі на паступіўшыя пытанні.

Таксама прынялі ўдзел і ў рабоце семінара для кіраўнікоў і спецыялістаў РВУП «Віцебскэнерга», дзе растлумачылі патрабаванні заканадаўства, накіраванага на процідзеянне карупцыі, прычыны і ўмовы ёй спрыяючыя, прывялі адпаведныя прыклады.

Прафілактычная работа праз вусную прапаганду ў дадзеным напрамку будзе працягнута.

Намеснік начальніка аддзела па барацьбе
з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю
пракуратуры Віцебскай вобласці
К.Шыенок