Студэнты і працуючая моладзь Віцебскай вобласці сталі ўдзельнікамі патрыятычнага праекта «Маршрут Памяці»
15 красавіка горад-герой Брэст сустрэў дэлегацыю актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, удзельнікаў абласнога патрыятычнага праекта «Маршрут Памяці». Падарожжа з Віцебска ў Брэст падышло да канца, але эхо гэтага значнага праекта працягвае гучаць, нагадваючы аб важнасці захавання гістарычнай памяці і дыялогу пакаленняў.
Пакуль цягнік «Маршруту Памяці» ўпэўнена мчаў з Віцебска ў Брэст, у яго вагонах студэнты і працоўная моладзь БРСМ Віцебскай вобласці прадставілі візітныя карткі на ваенную тэматыку ў рамках конкурсу «Ваявалі нашы дзяды». Гучалі вершы, кранальныя песні, пранізлівыя гісторыі з сямейных архіваў, разгортваліся мініяцюрныя тэатральныя пастаноўкі.
Дзень у Брэсце для дэлегацыі пачаўся з прадуктыўнай дыялогавай пляцоўкі, дзе актывісты БРСМ сустрэліся з мясцовай моладдзю. Ключавой падзеяй гэтай сустрэчы стала абласная асветніцка-патрыятычная акцыя «Дыктант Перамогі». Удзельнікі праекта разам праверылі свае веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Адным з самых кранальных і значных момантаў стала ўскладанне кветак да Вечнага агню ля мемарыяла «Мужнасць» у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». Удзельнікі «Маршруту Памяці» схілілі галовы ў знак бязмежнай удзячнасці абаронцам крэпасці, якія першымі прынялі на сябе ўдар вайны.
- Цёплыя пасылкі, сабраныя актывістамі, неўзабаве будуць дастаўлены адрасатам – ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя знакі ўвагі – сімвалы глыбокай удзячнасці тым, хто падарыў нам жыццё і мірнае неба над галавой, - адзначыў другі сакратар Віцебскага абкама «БРСМ» Дзяніс Крошанка.