Лёс жанчыны – лёс Радзімы: у Віцебску прэзентавалі ўнікальны праект, прысвечаны Году беларускай жанчыны
Лёс жанчыны – лёс Радзімы: у Віцебску прэзентавалі ўнікальны праект, прысвечаны Году беларускай жанчыны
13.05.2026
У Віцебскай абласной бібліятэцы адкрылася выстава «Лёс жанчыны – лёс Радзімы». Яе арганізатары – творчы калектыў рэдакцыі абласной газеты «Віцебскія весці», абласная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» і абласная бібліятэка імя У.І.Леніна.
- Сапраўды, сёння мы перажываем сапраўды гістарычную падзею. Абвяшчэнне нашым Прэзідэнтам Года беларускай жанчыны – гэта не проста гонар для нашых сучасніц, але і вялікая адказнасць. Гэтым праектам мы хочам паказаць усім, асабліва моладзі, наколькі вялікая місія нашых гераінь, рэальных зямлячак, якія праславілі і праслаўляюць наш край сваёй працай, мужнасцю, настойлівасцю, талентам, – сказала на адкрыцці начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, старшыня абласной арганізацыі БСЖ Марына Новіцкая. – Гісторыі, прадстаўленыя на выставе, шматгранныя, яны натхняюць на новыя здзяйсненні. Тут нават карціны, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту, перадаюць жывы дух часу, у якім праявілі сябе нашы жанчыны. Гэтая выстава будзе даступная для шырокага кола жыхароў вобласці, яе павінны ўбачыць і адчуць як мага больш людзей.
Экспазіцыя распавядае аб прадстаўніцах розных прафесій і прызванняў, жанчынах, якія сталі героямі ў мірныя працоўныя дні і ў грозную ваенную ліхалецце. Пачатак пачаткаў – вялікая асветніца зямлі беларускай – прападобная Ефрасіння Полацкая. А вось Матрёна Маркевіч з Сенненшчыны – арнамент, вышыты яе рукою на рушніку лёг у аснову афіцыйнага сцяга краіны. Мужныя патрыёты, гарача любячыя сваю Радзіму – Зінаіда Тусналобыва-Марчанка, Надзея Траян, Ефрасіння Зенькова – Героі Савецкага Саюза. Іх урокі бясстрашнасці і вернасці абавязку – лепшы прыклад для будучых пакаленняў. Героі Сацыялістычнай Працы Ганна Мазала і Лідзія Навумава паказалі сваім сучаснікам і будучым пакаленням, што працавітасць, памножаная на мэтанакіраванасць, прыносіць выдатны вынік. Яркае паэтычнае дараванне Яўдокіі Лось, цудоўныя сцэнічныя нацыянальныя вобразы народнай артысткі БССР Зінаіды Канопелька краналі сэрцы мільёнаў суайчыннікаў, засталіся ў памяці пакаленняў.
Не могуць не выклікаць захапленне і нашы сучасніцы, якія дасягнулі пэўных вышынь у служэнні Айчыне. Сярод тых, кім мы асабліва ганарымся – старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце Вольга Уласава.
– З жаночым імем звязана ўсё самае лепшае ў жыцці, – адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Леўковіч. – Мне пашчасціла мець зносіны і сябраваць з некаторымі з прадстаўленых на выставе гераінь. Вера Сямёнаўна Кулагіна заўсёды выпраменьвала святло, яе цяпло перадавалася іншым. А як клапацілася пра людзей наш цудоўны кіраўнік Марыя Якаўлеўна Чуманіхіна! Наталля Іванаўна Качанава – прыклад бездакорнага служэння Радзіме, на найвышэйшым дзяржаўным узроўні яна прадстаўляе інтарэсы нашай краіны, і ў той жа час яна – цудоўная мама і бабуля.
Сваімі ўспамінамі аб дзіўных спадарожніцах і паплечніцах падзялілася ветэран жаночага руху ў вобласці Зоя Крот. Яна расказала, як Вера Кулагіна, якая ўзначальвала ў гады Вялікай Айчыннай вайны групу агентурнай разведкі ў Віцебску, у мірны час клапацілася пра сірот, шматдзетныя сем'і, маці прызыўнікоў. Якой унікальнай асобай была Марыя Чуманіхіна, і як жаночы савет ініцыяваў штогадовую прэмію імя Тусналобывай – Марчанкі, якой узнагароджваюць жанчын-маці Віцебшчыны.
– Праект «Лёс жанчыны – лёс Радзімы» – гэта летапіс лёсаў, старонкі якой напоўнены мужнасцю, мудрасцю і прыгажосцю, – адзначыла старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Вольга Іванова. – Атрымаўся такі зборны вобраз працаўніцы, які з'яўляецца драйверам сучаснасці.
У адкрыцці выставы прынялі ўдзел творчыя калектывы СШ №31 Віцебска ім. В. З. Харужай і цэнтра культуры «Віцебск» народны ансамбль цымбалістаў «Гарэзлівыя перазвоны».
Газета «Віцебскія весці» стварае летапіс краю, дзе галоўныя героі – гэта людзі, прафесіяналы сваёй справы, творцы і патрыёты. Мы працягваем распавядаць пра іх на розных пляцоўках і ў розных аўдыторыях. І сёння нашы гераіні – жанчыны, чые лёсы цесна пераплецены з лёсам Віцебшчыны і нашай Радзімы. Магчыма, гледзячы на іх, вывучыўшы іх біяграфіі, вы па-новаму адкрыеце для сябе Беларусь, Айчыну мужнасці і славы з далікатнай назвай жаночага роду.
Пасля ўрачыстага адкрыцця выставы адбылася дыялогавая пляцоўка па тэме «Жанчына ў сям'і і на працы», падчас якой абмяркоўваліся пытанні ўмацавання сямейных каштоўнасцей і абароны правоў мацярынства.