Своечасовая змена шын на зімовыя дапаможа захаваць аўтамабіль і здароўе
З надыходам
зімы з 1 снежня кіроўцы абавязаны змяніць шыны
на зімовыя і ездзіць так да 1 сакавіка. Указанае правіла датычыцца як
аўтамабіляў з масай да 3,5 тон, так і больш цяжкіх машын
(у т.л. легкавых, грузапасажырскіх з масай звыш 3,5 тон і аўтобусаў масай
да 5 тон).
Пры выбары зімовых шын варта звярнуць
увагу
на адпаведнасць іх маркіроўкі Правілам
дарожнага руху.
Дапускаецца выкарыстанне зімовых шын са знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе альбо знакамі «М+S», «M&S», «M.S», «M S» або «All seasons», а таксама з рэшткавай вышынёй малюнка пратэктара не менш за 4 мм.
Супрацоўнікі
Дзяржаўнай аўтаінспекцыі рэкамендуюць выкарыстоўваць аднолькавыя камплекты шын адной мадэлі на ўсіх колах
аўтамабіля.
Перад устаноўкай шын, што былі ў эксплуатацыі, неабходна праверыць
іх індыкатары зносу.
Не дапускаюцца да эксплуатацыі шыны з пашкоджаннямі (пробаі, парэзы, разрывы), якія агаляюць корд, а
таксама расслаенне каркаса, адслаенне пратэктара і бакавіны, парэпанасці ад старэння гумы. Шыны павінны адпавядаць памеру і дапушчальнай нагрузцы
мадэлі транспартнага сродку. Забараняецца ўстаноўка на адну вось аўтобуса,
легкавога аўтамабіля або прычэпа да яго дыяганальных шын сумесна з
радыяльнымі або шын з розным малюнкам пратэктара,
а таксама ўстаноўка ашыпаваных шын не на ўсе восі транспартнага сродку.
За невыкананне патрабаванняў закона да кіроўцаў будуць прымяняцца меры адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжаныя ч. 2 арт. 18.11 КоАП.
Здзяйсненне правапарушэння ўпершыню цягне за сабой прымяненне мер прафілактычнага ўздзеяння. За паўторнае здзяйсненне правапарушэння будзе накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 1 базавай велічыні.