Своечасовае выяўленне сямейнага неблагопалучча ўстановамі адукацыі па сігналах дзяржаўных арганізацый спрыяе зніжэнню сіроцтва, дэкрыміналізацыі падлеткавага асяроддзя

У выніку паслядоўванай работы па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 №18 ”Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем'ях“ назіраецца ўстойлівая дынаміка зніжэння колькасці дзяцей сіроцкіх катэгорый. За апошнія восем гадоў колькасць дзяцей сіроцкай катэгорыі знізілася на 25,5%. У выніку зніжэння сацыяльнага сіроцтва ў значнай ступені ліквідавана спрыяльная глеба для распаўсюджвання падлеткавай злачыннасці, узровень якой за гэты ж час таксама знізіўся ў 4 разы.


Дадзенай сітуацыі спрыяла работа суб'ектаў прафілактыкі па своечасовым выяўленні фактаў патрэбнасці дзяцей у дзяржаўнай абароне, у тым ліку па інфармацыях зацікаўленых ведамстваў і службаў аб выпадках сямейнага неспрыяльнага становішча.

Аднак, заканадаўча вычарпальны пералік дзяржаўных арганізацый, як інфарматараў, не вызначаны, хоць фактычна многія з іх у сілу спецыфікі сваёй дзейнасці валодаюць звесткамі аб знаходжанні дзяцей з бацькамі – дармаедамі, п'яніцамі, наркаманамі, злодзеямі, дэбашырамі (тэрытарыяльныя падраздзяленні УСК РБ па Віцебскай вобласці, РУП «Віцебскэнерга», «Віцебскаблгаз» і інш.). Пакінуты «за дужкамі» заканадаўства і іншыя праблемныя пытанні ўзаемадзеяння суб'ектаў прафілактыкі (механізмы і тэрміны перадачы такіх звестак, якасць сацыяльных расследаванняў, прававыя асновы для інфармавання «рассыпаны» ў розных законах – Дэкрэт №18, КоБС, УПК, ГПК і інш.).

У сувязі з гэтым, пракуратурай Віцебскай вобласці падрыхтаваны адзіны Рэгламент узаемадзеяння па выяўленні фактаў знаходжання дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы. Дадзены Рэгламент узгоднены з першымі асобамі 10 асноўных абласных службаў і ведамстваў – УУС аблвыканкама, установай ”Віцебскае абласное ўпраўленне МНС“, Віцебскага абласнога суда, УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, упраўлення адукацыі, аховы здароўя і ЖКГ, Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, РУП ”Віцебскэнерга“, РУП ”Віцебскаблгаз“.

Такі адзіны акт арганізацыйна-практычнага характару прыняты ў вобласці, а па нашых звестках і ў рэспубліцы, упершыню.

Старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці Антон Волкаў