Больш за 300 чалавек былі эвакуіраваны з чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў абласнога цэнтра 30 кастрычніка

У той дзень а 17.40 на афіцыйную электронную пошту УУС аблвыканкама паступіла паведамленне аб мініраванні віцебскага вакзала і здзяйсненні выбуху 1 лістапада.

Аператыўна прыбыўшая на месца сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5524 УВ МУС правяла  стараннае абследаванне будынкаў вакзалаў і прылеглых да іх тэрыторый. У ходзе аператыўных мерапрыемстваў былі задзейнічаны больш за 100 супрацоўнікаў АУС на транспарце. Выбуховых прылад не было выяўлена — выклік аказаўся ілжывым. Па словах Віцебскага транспартнага пракурора Аляксандра Царыкава, з-за пагрозы выбуху адбылася затрымка цягнікоў: Полацк-Віцебск на 10 хвілін, Езярышча-Віцебск — 14 хвілін, Полацк-Масква — 2 хвіліны. Пасля завяршэння праверак допуск у памяшканні двух вакзалаў і рух транспарту былі адноўлены.

         Па гэтым факце гарадскім

аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па арт. 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы). У цяперашні час праводзіцца папярэдняе расследаванне, асоба “мінёра” высвятляецца. Вінаватаму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 5 гадоў, — адзначыў Аляксандр Царыкаў.