Тэорыя без практыкі мёртвая: пракурор Наваполацка Анатоль Аўсюк узнагароджаны нагрудным знакам УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»
Пракурор горада Наваполацка Анатоль Аўсюк і супрацоўнікі даверанага яму калектыву цесна ўзаемадзейнічаюць з юрыдычным факультэтам УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт».
Штогод студэнты юрфака праходзяць азнаямленчую, вытворчую і пераддыпломную практыку ў пракуратуры. Пракурорскія работнікі прымаюць актыўны ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях і іншых вучэбных мерапрыемствах факультэта.
За шматгадовае ўзаемадзеянне з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнцкай супольнасцю ўніверсітэта рэктар УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Дзмітрый Лазоўскі ўручыў пракурору Наваполацка Анатолю Тадэушавічу Аўсюку нагрудны знак, выказаўшы ўпэўненасць у далейшым плённым супрацоўніцтве пракурораў-практыкаў і тэарэтыкаў.
Урачыстае мерапрыемства праведзена ў пракуратуры Наваполацка.
Старшы памочнік пракурора г.Наваполацка
Дзмітрый Дашкевіч