Урачыстае ўзнагароджанне

Ва ўрачыстай абстаноўцы Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Канюком А.В. уручаны дзяржаўныя ўзнагароды: медаль «За бездакорную службу» I ступені Віцебскаму транспартнаму пракурору Царыкаву А.А., медалі «За бездакорную службу»  III ступені – начальніку арганізацыйна-кантрольнага аддзела Марозаву І.А., начальніку аддзела кадраў і ідэалагічнай работы Лісоўскай Т.Н., намесніку начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Шыенку К.В., старэйшаму памочніку пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства Казловай Е.Л., пракурору Лёзненскага раёна Журко Д.А., намеснікам пракурораў Аршанскага раёна Корсакаву А.А., Полацкага раёна Грышаевай Е.В.

Таксама Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Канюком А.В. за праяўленне прафесійнай ініцыятывы і актыўнасці, значны асабісты уклад у выкананне ўскладзеных на пракуратуру задач па ажыццяўленні нагляду за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Ганаровай грамотай Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь узнагароджаны намеснік пракурора вобласці Каранько Г.А., аб'яўлена падзяка – старэйшаму пракурору аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Лутову Д.М., памочніку пракурора Аршанскага раёна Малянкову С.В., юбілейным медалём «90 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь» узнагароджаны -  намеснік пракурора г. Наваполацка Калосава Е.В., намеснік пракурора Верхнядзвінскага раёна Лаўданскі М.В.

Начальнік аддзела кадраў і
ідэалагічнай работы
саветнік юстыцыі Таццяна Лісоўская