Транспартная галіна пад надзейным наглядам
Чыгуначны, водны і паветраны транспарт заўсёды адыгрываў істотную ролю ў эканамічным развіцці дзяржавы. Вельмі характэрна гэта і для нашай Рэспублікі, якая, знаходзячыся ў геаграфічным цэнтры Еўропы, з'яўляецца найважнейшым транспартным вузлом, што злучае шляхі транзіту тавараў з краін Еўрапейскага саюза ў Расійскую Федэрацыю, Казахстан, Узбекістан, Кітай і іншыя краіны Еўразійскага кантынента.
Неабходнасць у спецыяльным пракурорскім наглядзе за якасным бесперабойным функцыянаваннем транспартнай сістэмы ўзнікла па меры ўзрастання ролі камунікацый у эканоміцы дзяржавы. Спецыфіка транспартнай сістэмы і, такім чынам, неабходнасць спецыяльнага пракурорскага нагляду вызначаецца некалькімі аспектамі. Найважнейшым з іх – забеспячэнне бяспекі і рытмічнасці функцыянавання галін транспарту, доля якіх у перавозках пасажыраў і грузаў складае парадку 80% ад агульнай колькасці перавозімых грузаў і пасажыраў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Спецыялізацыя органаў пракуратуры ў галіне нагляду за выкананнем законаў на транспарце пачалася ўжо з 1922 года. У Палажэнні аб пракурорскім наглядзе змяшчаліся патрабаванні, што прад'яўляліся да ваеннай і агульнай пракуратуры па выкананні законаў на чыгуначным і паветраным транспарце. Расследаванне крымінальных спраў аб злачынствах у гэтай галіне ў пракурорскі нагляд над імі ажыццяўляліся спецыяльнымі следчымі і пракурорамі, якія вылучаліся пракуратурай БССР. Да 20 чэрвеня 1936 года, г.зн. да ўтварэння Наркамата юстыцыі СССР, функцыі пракурорскага нагляду за выкананнем законаў на транспарце ажыццяўлялі тэрытарыяльныя пракуроры. У гады Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе заканчэння аж да 1948 года нагляд за законнасцю на транспарце ажыццяўлялі ваенныя пракуратуры Беларускай і Брэст-Літоўскай чыгунак. Першая з іх размяшчалася ў Гомелі, а другая - у Баранавічах. Затым слова «ваенныя» знікла з іх назвы.
Загадам Генеральнага пракурора СССР ад 15 верасня 1951 года пракуратура Брэст-Літоўскай чыгункі была перайменавана ў пракуратуру Мінскай чыгункі з размяшчэннем у
сталіцы Рэспублікі. У яе склад уваходзілі чатыры падраздзяленні: пракуратура Мінскага, Баранавіцкага, Брэсцкага і Гродзенскага участкаў. З 20 жніўня 1957 года яна была перайменавана ў Беларускую транспартную пракуратуру і ў яе штат была ўключана пракуратура Віцебскага ўчастка Калінінскай чыгункі. У цэлым жа Беларуская транспартная пракуратура, у сілу спецыфікі і важнасці пастаўленых задач, знаходзілася ў падпарадкаванні Пракуратуры СССР, а па загаду Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 сакавіка 1960 года «Аб скасаванні транспартных пракуратур», загадам Генеральнага пракурора СССР № 22 ад 10 сакавіка 1960 года Беларуская транспартная пракуратура была ліквідавана, а яе функцыі перададзены Пракуратуры БССР.Аднак такая рэарганізацыя не пайшла на карысць справе. Наадварот, яна пацягнула за сабой зніжэнне дысцыпліны на транспарце, бязглядны нагляд за прадпрыемствамі, і як следства, злоўжыванні службовых асоб, усплёск крымінальных праяў на транспарце.
У выніку працяглага аналізу склаўшайся сітуацыі, Генеральны пракурор СССР 3 верасня 1976 года выдаў загад № 480-л «Аб арганізацыі транспартных пракуратур». За кошт рэзерву Пракуратуры СССР былі арганізаваны Брэсцкая, Баранавіцкая, Віцебская, Гомельская, Мінская, і Магілёўская транспартныя пракуратуры, а пазней яшчэ і Гродзенская і Аршанская. Загадам Генеральнага пракурора СССР № 46 ад 5 лістапада 1980 года была ўтворана Беларуская транспартная пракуратура.
Першым Беларускім транспартным пракурорам быў прызначаны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны пракурор Віцебскай вобласці Кладухін Ю.А.
На падставе загаду пракурора Беларускай ССР № 120-к ад 8 кастрычніка 1976 года першым Віцебскім транспартным пракурорам прызначаны Дамашэўскі Л.П. У штат Віцебскай транспартнай пракуратуры ў 1976 годзе ўваходзілі памочнікі пракурора Ефімаў А.В. і Уласенка В.А., следчы пракуратуры Журба А.П., загадчыца канцылярыі Лешакава А.Н. і кур'ер-прыбіральшчык Фахурдзінаў І.І.
У далейшым пасаду Віцебскага транспартнага пракурора займалі – Сямашка А.Н., Аляксандраў В.М., Жарыбар В.В., Дубаў А.В. (уна цяперашні час намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь), Мальцаў А.В. (на цяперашні час начальнік Упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь).
На цяперашні час Віцебскую транспартную пракуратуру узначальвае Царыкаў А.А. Таксама пры ажыццяўленні нагляду яму дапамагаюць два намеснікі пракурора – Сашчако М.А. і Дзедзюра П.В., старшы памочнік пракурора Кржысінскі Е.М., два памочнікі пракурора – Рыжко І.А. і Кубракоў Д.В., загадчыца канцылярыі Коўнева В.В. За бяспечную эксплуатацыю аўтамабіля адказвае Зямлякоў Ю.Н.
Па-ранейшаму забеспячэнне бяспекі і рытмічнага функцыянавання галін транспарту з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці Віцебскай транспартнай пракуратуры. За 5 месяцаў 2019 года праведзена 5 праверак выканання заканадаўства, па выніках якіх унесена 19 прадстаўленняў, 4 прадпісанні, прынесена 9 пратэстаў, па выніках разгляду актаў пракурорскага рэагавання да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 42 асобы, 16 да адміністрацыйнай, да матэрыяльнай адказнасці прыцягнута 6 фізічных асоб.
Напярэдадні Дня пракуратуры Рэспублікі Беларусь хочацца пажадаць калегам, перш за ўсё моцнага здароўя, любові, дабрабыту, радасці і поспехаў у нялёгкай пракурорскай працы.
Віцебскі
транспартны пракурор
старшы
саветнік юстыцыі
Аляксандр Анатольевіч Царыкаў