Трохмясцовы гідрасамалёт-амфібія пацярпеў крушэнне ў Браслаўскім раёне — загінуў пасажыр

Трагедыя адбылася ўвечары ў мінулую суботу паблізу вёскі Будзілы. На борце паветранага судна знаходзіліся 3 чалавекі. Пасажыр — 56-гадовы мінчанін — загінуў, а вось 49-гадовы пілот з Барысава і другі пасажыр — 29-гадовая жыхарка Ліды — з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ў Браслаўскую цэнтральную раённую бальніцу. Вядома, што гідрасамалёт, зарэгістраваны ў Рэспубліканскім грамадскім аб'яднанні аматараў авіяцыі, уладальнікаў паветраных суднаў і пілотаў, належыць індывідуальнаму прадпрымальніку.


Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.314 КК (парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі паветранага транспарту). На месцы здарэння працуюць следчыя следчага ўпраўлення УСК па Віцебскай вобласці, цэнтральнага апарата Следчага камітэта, спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, а таксама камісія ў складзе прадстаўнікоў Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. З удзелам магчымасцей перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі праводзіцца агляд месца здарэння, устанаўліваюцца сведкі і відавочцы здарэння, праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні па ўсталяванні абставін крушэння гідрасамалёта.

Віцебскі транспартны пракурор Аляксандр Царыкаў.