Кветкі для мамы

Напярэдадні Дня маці Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў быў арганізаваны конкурс дзіцячай творчасці «Кветкі для мамы», у якім актыўны ўдзел прынялі дзеці работнікаў органаў пракуратуры вобласці.

Прадэманстравалі свае здольнасці, парадавалі мам і атрымалі высокую ацэнку камісіі, якая падводзіла вынікі конкурсу, Зыкавы Данііл і Вара, якія да таго ж прызнаны пераможцамі ў сваіх узроставых катэгорыях, а таксама Бандарэнка Станіслаў і Пазнякова Ніна. Усе яны заахвочаны, ім дасталіся заслужаныя прызы.

Старшыня прафкама
пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці
Васіль Пашкоўскі