Урачыстая цырымонія занясення на Дошкі Ганару Віцебскай вобласці і горада Віцебска прайшла на плошчы Перамогі ў абласным цэнтры
Напярэдадні 1 Мая – Дня працы на абласную і гарадскую Дошкі гонару занесены пераможцы па выніках працы за 2025 год: прадстаўнікі раёнаў, прадпрыемстваў і ўстаноў, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у розных сферах народна-гаспадарчага комплексу і ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і дабрабыт Віцебшчыны.
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Рагожнік уручыў пасведчанні працоўным маякам Прыдзвінскага краю. Удзел у цырымоніі прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, намеснік старшыні аблвыканкама Аляксей Гуйда, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, грамадскасць.
– Сёння мы ўшаноўваем тых, хто штодзённай працай, энергіяй і прафесіяналізмам праслаўляе нашу вобласць. Перадавыя прадпрыемствы, арганізацыі і іх лепшыя прадстаўнікі працуюць на карысць эканомікі рэгіёна, стымулююць стваральны дух і творчы парыў ва ўсіх галінах народна-гаспадарчага комплексу, – адзначыў у сваёй прамове Аляксандр Рагожнік. – Лідарамі за мінулы год прызнаны Віцебск, Полацкі і Глыбоцкі раёны. За 2025 год абласным цэнтрам выкананы паказчыкі па росце заработнай платы, сукупных паступленнях даходаў у бюджэт, уводзе жылля, экспарце паслуг, праведзена вялікая работа па тэхнічным пераўзбраенні і мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Для павышэння ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва вобласці развіваецца сацыяльная інфраструктура, адкрываюцца дзіцячыя сады, спартыўныя пляцоўкі, падтрымліваюцца грамадзянскія ініцыятывы.
Кіраўнік абласной улады выказаў упэўненасць, што заслугі прадпрыемстваў, арганізацый, занесеных на абласную Дошку гонару, з'яўляюцца стымулам для кожнага імкнуцца да большага, ставіць амбіцыйныя мэты і дасягаць іх.
– Упартая праца і шчырая адданасць справе заўсёды будуць заўважаны і ўзнагароджаны, – падкрэсліў Аляксандр Рагожнік, звяртаючыся да ўзнагароджаных. – Вы даказваеце, што на Віцебшчыне магчыма дасягнуць самых высокіх вяршынь. Для гэтага дастаткова жадання, мэтанакіраванасці і любові да ўласнай справы. «Разам мы зможам многае» – фраза, якая часта гучыць з вуснаў кіраўніка нашай дзяржавы, тут, у сэрцы Віцебска, на гераічнай плошчы Перамогі гучыць сімвалічна.
Кіраўнік рэгіёна павіншаваў прысутных з заслужаным трыумфам, пажадаў моцнага здароўя, невычарпальнай энергіі і новых прафесійных поспехаў на карысць роднага краю і ўсёй Беларусі.
У гэты ж дзень старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў уручыў пасведчанні аб занясенні на гарадскую Дошку гонару Чыгуначнаму раёну абласнога цэнтра і 19 калектывам Віцебска, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у розных сферах дзейнасці. Сярод іх – кандытарская фабрыка «Віцьба», Віцебскі завод трактарных запасных частак, Віцебскі маслаэкстракцыйны завод, прадпрыемствы «Гардармост», «ВІК - здароўе жывёл», Віцебскі завод электравымяральных прыбораў, дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 45, «Беларуснафта-Віцебскаблнефцепрадукт», гімназія № 2, Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Віцебскі філіял Міжнароднага ўніверсітэта «МИТСО», абласны клінічны спецыялізаваны цэнтр, гарадская паліклініка № 4 ім. У. Леніна, спецыялізаваная ДЮСШ пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў установы адукацыі ВДУ ім. П. Машэрава, футбольны клуб «МЛ Віцебск», аб'яднанне «Лотас», «Мір паслуг Плюс», ТЦСАН Першамайскага раёна, цэнтр культуры «Віцебск».