Вучэбна-практычныя семінары праведзены пракуратурай Віцебскай вобласці

Прафесіяналізм і кампетэнтнасць пракурорскага корпуса – гэта ўмова эфектыўнай і рэзультатыўнай працы органаў пракуратуры, залог паспяховага вырашэння пастаўленых задач, высокай ацэнкі дзейнасці пракуратуры з боку грамадскасці.

З усіх напрамкаў дзейнасці органаў пракуратуры дзяржаўнаму абвінавачванню прысу́щ найбольш адкрыты характар. Публічна выступаючы ў судовым пасяджэнні, пракурор як дзяржаўны абвінаваўца можа асабліва ярка праявіць свае веды, уменні і творчыя здольнасці.

Аднак удасканаленне пракурорскімі работнікамі прафесійнага майстэрства, валоданне ўсім арсеналам працэсуальных, тактычных і тэхнічных сродкаў, веданне заканадаўства і судовай практыкі не магчыма без арганізацыі сістэмнага навучання.

У мэтах павышэння якасці падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання і павышэння эфектыўнасці пракурорскага нагляду за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах пракуратурай Віцебскай вобласці 17.11.2017 на базе пракуратуры Глыбоцкага раёна праведзены вучэбна-метадычны семінар на які былі запрашаны ўсе пракурорскія работнікі пракуратур Мёрскага, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага, Пастаўскага і Докшыцкага раёнаў.

Аддзелам па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах пракуратуры Віцебскай вобласці была старанна распрацавана праграма дадзенага вучэбна-метадычнага семінара, якая складаецца з лекцыйных і практычных заняткаў. Яго ўдзельнікі абмеркавалі пытанні якаснай падрыхтоўкі да судовага разбіральніцтва па крымінальнай справе, выкарыстанне дзяржаўнымі абвінаваўцамі паўнамоцтваў, прадастаўленых заканадаўствам. Азнаёміліся з методыкай праверкі судовых рашэнняў на адпаведнасць патрабаванням заканадаўства, падрыхтоўкі апеляцыйных пратэстаў і недахопаў, якія дапускаюцца.

На семінары закрануты пытанні падстаў перагляду судовых рашэнняў па крымінальных справах у апеляцыйным і наглядным парадку.

Акрамя тэарэтычнага матэрыялу на семінары змодэляваны допыт дзяржаўным абвінаваўцам абвінавачванага, заслуханы і абмеркаваны выступленні дзяржаўных

абвінаваўцаў з прамовай у судовых спрэчках, заслуханы работнікі з рэфератамі па асобных пытаннях крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, вырашаны практычныя задачы, у якіх у якасці ўмоў, што патрабуюць вырашэння, прыводзіліся сітуацыі, што часта сустракаюцца ў судовай практыцы.           

Удзельнікам семінара была прадастаўлена магчымасць задаваць пытанні, дзяліцца вопытам работы і наяўнымі праблемамі.

У цэлым вынікі работы семінара паказалі выніковасць і перспектыўнасць такой формы навучання прафесійнаму майстэрству, а таксама праверкі ўзроўню тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі кожнага яго ўдзельніка.          

Аналагічныя вучэбна-практычныя семінары праведзены пракуратурай Віцебскай вобласці 21.11.2017 на базе пракуратуры Аршанскага раёна з запрашэннем усіх пракурорскіх работнікаў пракуратур Талачынскага, Дубровенскага, Сенненскага і Лёзненскага раёнаў, а таксама 22.11.2017 на базе пракуратуры Лепельскага раёна з запрашэннем усіх пракурорскіх работнікаў пракуратур Ушацкага і Чашніцкага раёнаў.

З улікам пастаянна абнаўляемага складу дзяржаўных абвінаваўцаў і адсутнасці ў многіх з іх вопыту публічных выступленняў у судзе практыка падобных семінараў будзе працягнута.   

Намеснік начальніка аддзела па
наглядзе за адпаведнасцю закону
судовых рашэнняў па крымінальных справах
пракуратуры вобласці Віталь Сузанскі