Навучальны форум па пытаннях процідзеяння карупцыйным праявам
У мэтах забеспячэння адзінай правапрымяняльнай практыкі па пытаннях процідзеяння карупцыі пракурорамі Віцебшчыны забяспечана рабочае ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна.
На базе Віцебскага аблвыканкама пракуратурай вобласці сумесна з Віцебскім абласным саюзам наймальнікаў праведзены семінар пры ўдзеле прадстаўнікоў арганізацый і ўстаноў вобласці ўсіх форм уласнасці (РУП «Аршанскі льнокамбінат», Віцебскі філіял РУП «Белпошта», РУП «Белтэлекам», УКС Віцебскага аблвыканкама, УКС г. Віцебска, ДУ «Віцебскі занальны інстытут», ДУ «Віцебская абласная ветэрынарная лабараторыя», ДП «ВіцебскУТЧэрмет», ААТ «Заходне-Дзвінскі МРС», ААТ «Інвет», ААТ «Кераміка», ААТ «ВЗТЗЧ», ААТ «Віцебскі МЭЗ», ЖРЭТ г. Віцебска, Пастаўскі малочны завод), ключавой тэмай якога стала абмеркаванне пытанняў процідзеяння карупцыі.
У ходзе семінара начальнік аддзела пракуратуры вобласці па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Лапкоўскі Е.А. выступіў з дакладам на антыкарупцыйную тэматыку, пракурор гэтага аддзела Ларькова В.В. адказала на праблемныя пытанні, якія цікавяць прысутных.
У ходзе актыўнага дыялогу з прадстаўнікамі грамадскасці былі абмеркаваны пытанні процідзеяння карупцыі ў арганізацыях, праблемныя аспекты прымянення нормаў антыкарупцыйнага заканадаўства.
Работа ў гэтым напрамку будзе працягнута.
Аддзел пракуратуры вобласці
па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.