Навучальны практыкум па пытаннях узаемадзеяння з прэсай

У пракуратуры Віцебскай вобласці адбыўся навучальны практыкум па пытаннях рэалізацыі прынцыпу галоснасці ў дзейнасці нагляднага ведамства.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел пракурорскія работнікі пракуратур гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці.

У рамках навучальнага мерапрыемства пры дапамозе відэаканферэнцсувязі пракуроры абмеркавалі пытанні арганізацыі і правядзення вусных выступленняў у працоўных калектывах, якасці прэс-мерапрыемстваў, падрыхтоўкі пісьмовых матэрыялаў для СМІ.

Асобна разгледжана пытанне пошуку інфармацыйнай нагоды, яе актуальнасць для насельніцтва рэгіёна.

Па выніках дыскусійнай пляцоўкі вызначаны прыярытэтныя напрамкі і прапанаваны найбольш аптымальныя шляхі удасканалення работы ведамства па галоснасці на месцах.

Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці