Навучальны збор

Супрацоўнікі аддзела па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасці сістэматычна прымаюць удзел ва ўчебных зборах органаў унутраных спраў рэгіёна.

У канцы сакавіка бягучага года ва УУС праведзена чарговае вучэбнае мерапрыемства для супрацоўнікаў падраздзяленняў крымінальнага вышуку вобласці.

Абмеркаванню падлягалі пытанні ўдасканалення і павышэння эфектыўнасці арганізацыі работы па захаванні рэгістрацыйна-уліковай дысцыпліны пры разглядзе заяў (паведамленняў) грамадзян аб хуліганствах, крадзяжах, махлярствах і наўмысных пашкоджаннях маёмасці.

Прадстаўнік пракуратуры вобласці ў сваім выступленні акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў збору на асноўныя прычыны і ўмовы, якія спрыяюць парушэнню рэгістрацыйна-уліковай дысцыпліны супрацоўнікамі крымінальнага вышуку, што выяўляюцца пры ажыццяўленні нагляду за дазнаннем пры разглядзе даследчых праверак.

Падобнага роду вучэбныя зборы паляпшаюць узаемадзеянне і павышаюць прафесійны ўзровень супрацоўнікаў сумежных ведамстваў.

Начальнік аддзела па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасці
Г.Грынкевіч