Заснаваныя эмблема і сцяг Міністэрства інфармацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №277 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства інфармацыі".
Указам заснаваны эмблема і сцяг Міністэрства інфармацыі.
Эмблема ўяўляе сабой авал серабрыстага колеру з прамянямі, што сыходзяцца ад цэнтра, які аформлены апраўленнем зялёнага колеру. У цэнтры размешчана абрэвіятура "МI". Сцяг паўтарае выяву эмблемы.
Наяўнасць афіцыйных геральдычных сімвалаў будзе спрыяць захаванню і развіццю традыцый Міністэрства інфармацыі, а таксама яго індывідуалізацыі і распазнаванню ў медыяпрасторы.
"БелТА"