Ухілянтоў да адказу

Пракуратура Віцебскай вобласці ў першым паўгоддзі правяла праверкі выканання заканадаўства пры прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў ваенных камісарыятах Глыбоцкага, Гарадоцкага раёнаў і ваенным камісарыяце Полацкага, Расонскага раёнаў і г. Наваполацка.

Ваеннымі камісарыятамі і прызыўнымі камісіямі праводзіцца вялікая работа па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

Большасць маладых людзей з разуменнем ставяцца да гэтай работы і з жаданнем ідуць служыць у армію. Аднак, не ўсе прызыўнікі ўсведамляюць важнасць і адказнасць гэтага жыццёвага этапу. Ёсць і такія, якія ўсялякімі спосабамі ўхіляюцца ад службы, хаваюцца ад работнікаў ваенкаматаў, міліцыі.

У дачыненні да дваіх такіх несумленных прызыўнікоў – жыхароў Гарадоцкага раёна і г. Наваполацка па выніках праверкі пракуратурай Віцебскай вобласці за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве ўзбуджана 2 крымінальныя справы па ч. 1 арт. 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Для далейшага вядзення папярэдняга расследавання матэрыялы накіраваны ва УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Даведка: ухілістам пагражае крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

 

Старшы пракурор аддзела

па наглядзе за выкананнем

заканадаўства ў войсках

пракуратуры вобласці

Уладзімір Полуянчык