Умацаваць законнасць на тэрыторыі вобласці
Органамі пракуратуры вобласці ў бягучым годзе прымаліся меры, накіраваныя на ўмацаванне законнасці і правапарадку, забеспячэнне грамадскай бяспекі і дысцыпліны.
Асаблівая ўвага надавалася абароне сацыяльных правоў і інтарэсаў грамадзян, у тым ліку непаўналетніх, нагляду за выкананнем заканадаўства аб забеспячэнні грамадскага парадку, па папярэджанні ўцягвання моладзі ў незаконныя масавыя мерапрыемствы і іншыя дэструктыўныя дзеянні, за выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні дазнання і папярэдняга расследавання, аб прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў, барацьбе з карупцыяй і эканамічнай злачыннасцю, разглядзе спраў у судах.
На каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Віцебскай вобласці абмяркоўваліся пытанні эфектыўнасці ўзаемадзеяння праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх ужывання, у тым ліку ў моладзевым асяроддзі, забеспячэнні сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых наркаманіяй; павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння зацікаўленых ведамстваў пры выездзе на месцы здарэнняў, прыняцці рашэнняў па заявах і паведамленнях аб злачынствах, розыску абвінавачваных, якія ўхіліліся, і іншыя.
Праблемныя пытанні нагляднай дзейнасці разглядаліся на аператыўных нарадах пры пракуроры вобласці і яго намесніках.
Таксама пракуроры рэгулярна інфармавалі органы простай і выканаўчай улады аб стане законнасці ў рэгіёнах.
Па ініцыятыве пракурораў пытанні ўмацавання правапарадку неаднаразова разглядаліся на пасяджэннях абласнога выканаўчага камітэта, мясцовых органаў дзяржаўнай улады.
Прынятымі арганізацыйнымі і практычнымі мерамі ўдалося захаваць станоўчую тэндэнцыю да зніжэння большасці зарэгістраваных злачынстваў, у тым ліку па напрамках дзейнасці крымінальнага вышуку, цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.
За 11 месяцаў бягучага года менш зарэгістравана забойстваў, згвалтаванняў з замахамі, хуліганстваў, рабаванняў, разбойных нападаў, крадзяжоў. Скарацілася колькасць злачынстваў, учыненых асобамі, якія маюць
судзімасць, групай асоб, непаўналетнімі і пры іх суўдзеле, у грамадскіх месцах, а таксама ў стане алкагольнага ап'янення.
Работа ў дадзеным напрамку будзе працягнута.
Пракурор
арганізацыйна-
кантрольнага аддзела
пракуратуры вобласці
Святлана Старавойтава.