Умацаванне сяброўскіх сувязяў і супрацоўніцтва

Пад такiм дэвiзам прайшоў у г.Вiцебску таварыскi турнiр па мiнi-футболе з удзелам каманд пракуратуры Вiцебскай вобласцi, а таксама абласных падраздзяленняў Следчага камітэта, Дэпартамента фiнансавых расследаванняў i Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.


Турнiр выклiкаў нямалы глядацкі ажыятаж. За сваiх калег прыйшлi пабалець прадстаўнiкi ўсiх удзельнiцкiх структур. Асаблiва актыўна гналi футбалiстаў уперад «пракурорскiя заўзятары», якiя зараджалi каманду на працяг барацьбы ў любой сiтуацыi.

Выпрабаваўшы сябе ў бiтвах з моцнымi сапернiкамi, наша каманда набыла неацэнны вопыт, якi, будзем спадзявацца, дапаможа ў далейшым пераможным шэсці ў наступных спаборнiцтвах.

А мiнулы турнiр завяршыўся ўручэннем заслужаных узнагарод i пажаданнямi часцей сустракацца на падобных мерапрыемствах.

Старшыня прафкама В.Пашкоўскi