Уменне чуць і слухаць адно аднаго – асноўны прынцып узаемадзеяння ведамстваў

Супрацоўнікі аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю прымаюць актыўны ўдзел у рабоце вучэбна-метадычных семінараў, якія праводзяцца штоквартальна ўпраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці для следчых, якія спецыялізуюцца на расследаванні крымінальных спраў аб карупцыйных злачынствах.

Мэта навучальных форумаў: паляпшэнне якасці расследавання крымінальных спраў карупцыйнай накіраванасці.

Прадстаўнікамі пракуратуры ў працэсе семінара асвятляюцца праблемныя пытанні, якія выяўляюцца падчас ажыццяўлення нагляду за выкананнем законнасці пры вытворчасці папярэдняга расследавання па справах аб карупцыі і супраць інтарэсаў службы, прыводзяцца найбольш актуальныя прыклады з судовай практыкі, у тым ліку сфарміраванай у іншых рэгіёнах рэспублікі.

Практыка ўдзелу нагляднага ведамства ў навучальных мерапрыемствах следчых органаў будзе працягнута.

Старшы пракурор аддзела
па барацьбе з карупцыяй
і арганізаванай злачыннасцю
Н.Мальцава.