Кіраванне культуры: брэнды абласцей прадставяць на "Славянскім базары ў Віцебску"
Брэндавыя пляцоўкі абласцей размесцяцца на плошчы Свабоды - побач з Летнім амфітэатрам, галоўнай сцэнай фестывалю, пазыўныя якога прагучаць вось ужо ў 31-ы раз. Як адзначылі ва ўпраўленні, раней вобласці Беларусі на форуме мастацтваў прэзентавалі свае культурныя праграмы, але сёлета фармат вырашылі адрадзіць візітнымі карткамі рэгіёнаў і значна пашырыць рамкі іх прэзентацыі.
"Гонар нацыі" - так цяпер будзе называцца адкрытая гасціная форуму, у якой кожная вобласць прадэманструе свае дасягненні, самыя знакамітыя прамысловыя і культурныя брэнды, раскажа аб багаццвах краю і выдатных земляках. На размешчанай тут жа, на плошчы Свабоды, сцэне госці з розных абласцей прадставяць творчую візітку, своеасаблівую абарону пляцовак - у інтэрактыўнай або тэатралізаванай форме. Арганізатары не абмяжоўваюць прадстаўнікоў рэгіёнаў у форме падачы, таму крэатыў можна ўключаць на поўную. Пакуль госці трымаюць свае ідэі ў сакрэце, каб прыемна здзівіць завёдных і пачаткоўцаў "Славянскага базару".
Што тычыцца Віцебскай вобласці, то яна будзе традыцыйна прадстаўлена падворкамі раёнаў на ўжо вядомай пляцоўцы - побач з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа. Сёлета і тут чакаюцца сюрпрызы, пра якія даведаюцца наведвальнікі кірмашу-прэзентацыі раённых брэндаў Віцебшчыны.