Упраўленне спорту і турызму: на Віцебшчыне нацэлены правесці фестываль страў з бульбы «Бульба-Картошка-Potatoes» і пабудаваць гасцініцы

– Удзельная вага экспарту турыстычных паслуг вобласці ў агульнарэспубліканскім аб’ёме складае 7,3 працэнта, гэта трэці паказчык пасля Мінска і Мінскай вобласці. Пры гэтым дынаміка ў параўнанні з мінулым годам за дзевяць месяцаў чакаецца больш за 210 працэнтаў. Гэта лепшы паказчык на сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь. У экспарце турыстычных паслуг вобласці амаль 57 працэнтаў робяць санаторыі, – расказаў Васіль Захарэвіч, начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама.
Віцебшчына – рэгіён з багатай культурнай спадчынай, творчым і прыродным патэнцыялам. На тэрыторыі вобласці развіваюць аграэкатурызм, экалагічны, медыцынскі, аздараўленчы, вытворчы, рэлігійны, фестывальны, спартыўны, гастранамічны, паляўнічы. Садзейнічанню турыстычных магчымасцей паўночнага рэгіёну краіны праз інтэрнэт і сацсеткі, развіццю зручнай інфраструктуры для падарожжаў розных турыстаў спрыяе рэалізацыя пілотнага праекта «Васільковы край». У 2023 годзе плануецца вырабіць карты з асноўнымі турыстычнымі маршрутамі гарадоў і раёнаў вобласці, запусціць мабільны дадатак «Васільковы край – Life» з нанясеннем ключавых туроб'ектаў на анлайн-карту.

Распрацоўка культурна-пазнавальных, краязнаўчых, экалагічных, вытворчых і іншых турыстычных маршрутаў будзе праводзіцца з улікам спецыфікі рэгіёна, працягласці знаходжання турыстаў і магчымасцей іх перамяшчэння. Кожны раён прэзентуе свае асаблівасці і найбольш знакавыя месцы.
У каляндар асноўных турыстычных мерапрыемстваў на 2023 год будзе ўключаны і фестываль страў з бульбы «Бульба-Картошка-Potatoes», які будзе ўпершыню праведзены ў Віцебскай вобласці.
– Задумак шмат, але, каб павысіць турыстычную прывабнасць рэгіёна, трэба для пачатку ўстараніць некаторыя прабелы. Неабходна прывесці ў парадак некаторыя непрывабныя аб'екты, пашырыць пералік аб'ектаў грамадскага харчавання з беларускай нацыянальнай кухняй, прыдарожнага сэрвісу, пабудаваць больш месцаў для пражывання. У Оршы да канца года павінны ўвесці ў эксплуатацыю прыватную гасцініцу побач з Лядовым палацам, яшчэ адна гасцініца будзе ў Полацку. Мы павінны прапаноўваць новыя паслугі, напрыклад дастаўку ежы да месца адпачынку, палявання, пашыраць лінейку пракатных паслуг, – перакананы Васіль Захараў.
Развіццё турызму спрыяе не толькі прытоку турыстаў, але і росту занятасці ў рэгіёнах, павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва, росту ўкладу галіны ў эканоміку.