Кіраванне землеўпарадкавання: у Віцебскай вобласці працягваецца праца па рэалізацыі новага заканадаўства аб ахове і выкарыстанні земляў.
За першае паўгоддзе 2023 г. па 3 зямельных участках для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома ў Браслаўскім, Віцебскім і Докшыцкім раёне дазволена правесці іх раздзел.
Па вобласці дазволена змяніць мэтавае прызначэнне 23 зямельных участкаў, прадастаўленых для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі на агульную суму 12549,53 руб. Найбольшая іх колькасць у Браслаўскім раёне – 8, дзе таксама атрыманы дазвол аб прадастаўленні дадатковага зямельнага ўчастка, прадастаўленага па выніках аўкцыёну. У Віцебскім раёне тром уладальнікам зямельных участкаў на суму 605 руб. дазволена іх адчужэнне да атрымання дакументаў, якія сведчаць права на капітальныя будынкі.
Па 3 участках у г. Віцебску і 3 участках па Віцебскім раёне дазволена здзяйсненне здзелак на адчужэнне зямельных участкаў, атрыманых грамадзянамі, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў да 5 гадоў з дня рэгістрацыі жылога дома, на агульную суму 37199,74 руб.
З прымяненнем паніжаючых каэфіцыентаў да кадастравага кошту грамадзянамі набыта ў прыватную ўласнасць 89 зямельных участкаў на агульную суму 137784,6 руб. Зямельныя ўчасткі ў прыватную ўласнасць з прымяненнем паніжаючага каэфіцыента 0,5 набываліся ў Бешанковіцкім (7), Браслаўскім (10), Верхнядзвінскім (1), Віцебскім (27), Гарадоцкім (3), Лепельскім (6), Мёрскім (2), Полацкім (22), Пастаўскім (5) і Ушацкім (1) раёнах, г. Віцебску (5) – паніжаючы каэфіцыент 0,8.
З моманту ўступлення ў сілу Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі ў новай рэдакцыі і артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2022 г. № 195-З "Аб змяненні кодэксаў" па вобласці прынята 74 рашэнні па легалізацыі самавольна занятых зямельных участкаў на суму 113953,33 руб.
Грамадзянам у садаводчых таварыствах для калектыўнага садаводства па фактычным карыстанні прадастаўлена 39 зямельных участкаў, найбольшая колькасць у Віцебскім раёне – 12, Браслаўскім раёне – 8.