Кіраванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі: у Віцебскай вобласці завяршаецца падрыхтоўка цеплакрыніц да ацяпляльнага сезона
На стадыі пусканаладкі зараз вядуцца работы на кацельных у аграгарадку Бабінічы Аршанскага раёна, Браславе і Шуміліне, дзе выконвалася рэканструкцыя цеплакрыніц з устаноўкай катлоў на драўняным паліве. Заменена неефектыўнае абсталяванне на дзвюх кацельных у Оршы і адной у Докшыцах.
У цяперашні час працягваюцца планавы рамонт і замена цеплавых сетак з пераважным выкарыстаннем папярэдне ізаляваных труб (заменена 50 км, або 77% да задання). Вядзецца таксама назапашванне мясцовых відаў паліва. Па апошніх дадзеных, аб'ём запасаў дроў і шчэпы складае 350 тыс. куб.м (87,4% да плана), торфу - 8 тыс. т. Кацельныя і міні-ЦЭЦ, якія выкарыстоўваюць мясцовыя віды паліва, абсталяваны пляцоўкамі і навесамі для сушкі і захоўвання цвёрдага паліва. Дзе ёсць неабходнасць, абсталёўваюцца дадатковыя месцы для захоўвання.
Падчас падрыхтоўкі жыллёвага фонду ў вобласці таксама былі адрамантаваны каля 5,8 тыс. цеплавых пунктаў, сістэмы ацяплення 6,5 тыс. дамоў, выкананы рамонт дахаў агульнай плошчай 78 тыс. кв.м (98%) і стыкаў панэляў агульнай працягласцю 36,9 тыс. паг.м (96%). Працягваюцца падрыхтоўчыя работы на аб'ектах водазабеспячэння і водаадвядзення.