Галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі: ацяпленне ў жыллёвым фондзе Віцебскай вобласці пачнуць уключаць з заўтрашняга дня
З улікам устаноўленых сярэднесутачных тэмператур вонкавага паветра ў Віцебскай вобласці на працягу апошняга тыдня і прагнозу зніжэння тэмператур вонкавага паветра на бліжэйшы час абласная рабочая група ўзгадніла ўключэнне сістэм ацяплення для жыллёвага фонду, інтэрнатаў, усіх устаноў адукацыі, тэатраў, гарадскіх лазняў з 29 верасня 2022 года.