Урок-рэквіем на тэму «Генацыд беларускага народа»
Памочнік Віцебскага транспартнага пракурора Садоўскі Ілья сустрэўся з навучэнцамі Аршанскага каледжа – філіяла ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту».
У ходзе правядзення урока-рэквіема на тэму «Генацыд беларускага народа» кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні каледжа былі прадэманстраваны відэаролікі, якія раскрываюць усю трагедыю таго, што адбылося з беларускім народам у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Не была пакінута без увагі і тэма расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. «Адной з галоўных і найважнейшых мэт расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа з'яўляецца захаванне памяці аб загінуўшых, нявінных забітых продкаў. Памяць аб іх мы павінны данесці і да будучых пакаленняў», - адзначыў у сваім выступленні Ілья Садоўскі.
Памочнік пракурора распавёў аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, аб новых фактах злачынстваў акупантаў і іх пасобнікаў, а таксама аб іх жорсткасці, аб якой распавядалі цяпер жывыя сведкі.
Звяртаючыся да маладога пакалення, мы заклікаем шанаваць і памятаць трагедыю беларускага народа, шанаваць подзвіг сваіх продкаў, не дапускаць скажэння гісторыі.
Памочнік пракурора Аршанскага раёна І.А.Садоўскі