«Служлівы» злачынца – небяспечней ворага
Гэтая крымінальная гісторыя вясной бягучага года здарылася на Аршанскім чыгуначным вакзале, куды на папутным транспарце вярнуўся з Расіі так званы «гастарбайтар» - жыхар аднаго з раёнаў Магілёўскай вобласці.
Выпіўшы па дарозе на радзіму нямала алкаголю, ён з рэчамі з цяжкасцю падымаўся па ступеньках пераходнага моста на вакзал, каб з'ехаць у сваю вёску. Гэта заўважыў пражываючы недалёка ад вакзала і накіроўваўся туды па сваіх справах П. Ацаніўшы абстаноўку, ён прапанаваў мужчыну сваю дапамогу ў суправаджэнні яго на цягнік і ўзяўся падносіць сумкі. Ідучы да білетных кас, пазнаёміліся, пакурылі. Купіўшы білет, прыселі на лаўку ў зале чакання, дзе пацярпелы стаў паказваць новаму знаёмаму наяўныя ў яго смартфоне фатаграфіі.
Калі дыктар абвяшчала аб прыбыцці наступнага на г. Магілёў пасажырскага саставу, які знаходзіўся ў гэты час у руцэ ў «шапачнага» знаёмага мабільнік ён спакойна паклаў у кішэню сваёй курткі, скарыстаўшыся неўважлівасцю і нецвярозым станам з'язджаючага, які нічога не западозрыў. Праводзіўшы да вагона забыўшага аб сваім тэлефоне пасажыра, які, да таго ж, аддзячыў таго, хто праводзіў 10-ю рублямі, развітаўшыся з ім, абвінавачаны за атрыманыя грошы адразу ж купіў і ўжыў у вакзальным кафэ спіртное, а па дарозе дадому выкінуў з выкрадзенага мабільніка сім-карту.
Заўважыўшы у кватэры чужы тэлефон, жонка папярэдзіла, што з-за яго могуць узнікнуць праблемы. І аказалася правая. Транспартнай міліцыяй з дапамогай камер відэаназірання злачынец устаноўлены і выкрадзенае прыйшлося вярнуць уладальніку.
Судом Аршанскага раёна і г. Оршы П. прызначана пакаранне па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж) у выглядзе 200 гадзін грамадскіх работ.
Намеснік
Віцебскага транспартнага пракурора
П.Дзедзюра