Павялічылася колькасць злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян
З пачатку года ў вобласці намяцілася надзвычай негатыўная тэндэнцыя, звязаная з ростам колькасці злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян. Практычна ўсе забойствы здзейснены па месцы жыхарства ўдзельнікаў канфлікту, на бытавой глебе, у ходзе сварак па прычыне асабістых непрыемных адносін. Пераважная большасць асоб, абвінавачаных у здзяйсненні аналізуемай катэгорыі злачынстваў, а таксама пацярпелыя ад злачынных дзеянняў, злоўжывалі спіртнымі напоямі.
На неабходнасць прыняцця мер па неадкладным правядзенні ў рэгіёнах рэйдаў, праверак, накіраваных на выяўленне патэнцыйных правапарушальнікаў і злачынцаў, прыцягненню іх да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, засяроджванні дзейнасці участковых інспектараў на індывідуальнай прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў звярталася ўвага кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама.
Варта адзначыць, што пераважная большасць устаноўленых парушэнняў заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў неаднаразова раней выяўлялася пракурорамі. Найбольш тыповыя парушэнні агучваліся на каардынацыйных нарадах па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Віцебскай вобласці.
Разам з тым, вынікі праверак, а таксама статыстыка і абставіны здзейсненых забойстваў сведчаць, што пры арганізацыі прафілактычнай работы да гэтага часу не задзейнічаны ўвесь патэнцыял мер, рэалізацыя якіх дазволіць скараціць колькасць рэгістраваных злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян.
Да прыкладу, праверка прычын і ўмоў здзяйснення злачынства, матэрыялы першапачатковых следчых і працэсуальных дзеянняў па крымінальнай справе па факце забойства 03.01.2019 у в.Прысушына Віцебскага раёна дзвюх пенсіянерак, выкрылі факты непрыняцця супрацоўнікамі РАУС своечасовых мер па высвятленні прычын нез'яўлення абвінавачанага па выкліку ў інспекцыю і прыцягненню яго да адміністрацыйнай адказнасці. Па сутнасці, ён выпаў з поля зроку работнікаў міліцыі, перастаў адчуваць кантроль за сваімі паводзінамі з іх боку.
Асаблівыя нараканні выклікае парадак вядзення прафілактычнай работы з асобамі, якія знаходзяцца на
прафілактычным уліку за хатняе гвалтоўства. Факты неаднаразовага прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці па ч.2 арт.9.1. КоАП у перыяд знаходжання на прафілактычных уліках сведчаць аб фармальным падыходзе да праводзімай працы ў пазначаным напрамку.Па выніках праведзеных праверак начальніку УУС Віцебскага аблвыканкама ўнесена прадстаўленне, 17 службовых асоб ГАРАУС прыцягнуты да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці.
Акрамя таго кіраўнікам органаў мясцовай улады шэрагу рэгіёнаў вобласці таксама ўнесены прадстаўленні аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў. Акты нагляду знаходзяцца на разглядзе, вынікі – на асаблівым кантролі ў пракуратуры.
Старшы памочнік пракурора вобласці Н.Калпакова.