У 2019 годзе органамі пракуратуры вобласці праведзена 95 праверак па пытаннях выканання антыкарупцыйнага заканадаўства
У 2019 годзе органамі пракуратуры вобласці праведзена 95 правярак па пытаннях выканання антыкарупцыйнага заканадаўства, па выніках якіх унесена больш за 250 актаў нагляду. Па патрабаванні пракурораў да розных відаў адказнасці прыцягнута больш за 500 службовых асоб.
Сістэматычна аналізуецца выкананне арганізацыямі і прадпрыемствамі заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, у тым ліку пры ажыццяўленні працэдур закупак, як за кошт бюджэтных, так і за кошт уласных сродкаў.
Парушэнні пры правядзенні закупак выяўляліся ў сферы гандлю, у будаўнічай галіне, аграпрамысловым комплексе, структурных падраздзяленнях органаў мясцовай улады.
Напрыклад, пракуратурай Полацкага раёна ў сувязі з парушэннямі, дапушчанымі ўпраўленнем па адукацыі райвыканкама пры правядзенні закупак, вынесена прадпісанне, вінаватая асоба прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці.
Па патрабаванні пракурора працэдура дзяржзакупкі адменена, у сувязі з чым прадухілена расходаванне бюджэтных сродкаў з парушэннем заканадаўства на суму 129 тыс. рублёў. За аналагічныя парушэнні на падставе прадстаўлення пракурора прыцягнуты члены камісіі па закупках УП «Полацкая птушкафабрыка» (9 работнікаў), з прычыны адмены працэдуры закупкі прадухілена расходаванне з парушэннем заканадаўства ўласных сродкаў дзяржаўнага прадпрыемства на суму больш за 400 тыс. рублёў.
Асаблівая ўвага надавалася пракурорамі пытанням захавання службовымі асобамі антыкарупцыйных абмежаванняў, а таксама спецыяльных патрабаванняў, накіраваных на забеспячэнне фінансавага кантролю.
Выяўлены парушэнні дзяржаўнымі службовымі асобамі антыкарупцыйных абмежаванняў, у тым ліку, забароны на выкананне іншай аплачванай працы.
Напрыклад, пракуратурай вобласці ўстаноўлена, што прарэктар адной з устаноў адукацыі адначасова, нароўні з выкананнем абавязкаў па асноўным месцы працы, з'яўлялася дырэктарам прыватнага унітарнага гандлёвага прадпрыемства, атрымлівала даход у выглядзе заработнай платы. Аналагічны факт устаноўлены ў дзяржаўным прадпрыемстве: галоўны бухгалтар адначасова
являлася бухгалтарам у таварыстве ўласнікаў. Па патрабаванні пракуратуры вобласці ўказаныя службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.Выяўлены факт парушэння начальнікам фінансавага аддзела аднаго з райвыканкамаў, які з'яўляецца дзяржаўным служачым, парадку ўрэгулявання канфлікту інтарэсаў пры прыняцці рашэння аб прызначэнні на пасаду галоўнага спецыяліста узначаленага ім аддзела сваёй жонкі, а таксама ў несвоечасовым паведамленні свайго непасрэднага кіраўніка – старшыні райвыканкама аб узніклым канфлікце інтарэсаў. Пракуратурай вобласці ўзбуджана дысцыплінарная справа, начальнік фінаддзела прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, накіравана адпаведная інфармацыйная запіска старшыні Віцебскага аблвыканкама.
На сістэмнай аснове праводзіцца работа па прафілактыцы антыкарупцыйных праяў, накіраваная на стварэнне ў грамадстве атмасферы непрымання антыкарупцыйных праяў, забеспячэнне галоснасці.
Рэалізавана інфармацыйная акцыя па пытаннях раз'яснення патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства шляхам правядзення выступленняў у сродках масавай інфармацыі, працоўных калектывах, удзелу ў семінарах, «круглых сталах».
Сумесна з Віцебскім абласным саюзам наймальнікаў у Віцебскім аблвыканкаме і Аршанскім райвыканкаме праведзены семінары для прадстаўнікоў арганізацый розных форм уласнасці па пытаннях процідзеяння карупцыі і папярэджання антыкарупцыйных праяў.
Па ініцыятыве органаў пракуратуры актыўны удзел у міжнародным маладзёжным конкурсе сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!» прынялі студэнты і вучнёўская моладзь вобласці (трэцяе месца ў намінацыі «Лепшы плакат» заняла студэнтка УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт» Лізавета Паўлоўская, дыплом фіналіста нацыянальнага адборачнага этапу ў гэтай жа намінацыі ўручаны вучаніцы 10 класа УА «Гімназія №4 г. Віцебска» Дар'і Гаравой).
Усяго ў 2019 годзе пракурорамі падрыхтавана больш за 80 пісьмовых матэрыялаў для СМІ, ажыццёўлена больш за 480 выступленняў з дакладамі і лекцыямі на антыкарупцыйную тэматыку.
Пытанні процідзеяння карупцыі ва ўсіх яе праявах вызначаны як прыярытэтныя напрамкі работы органаў пракуратуры Віцебскай вобласці і ў 2020 годзе.
Аддзел пракуратуры Віцебскай вобласці
па барацьбе з карупцыяй
і арганізаванай злачыннасцю