У адміністрацыйных працэдурах павінен быць парадак
Удасканаленне парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляецца адным з ключавых палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2006 № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату».
У сувязі з гэтым органамі пракуратуры вобласці наладжана сістэмная работа па вывучэнні стану законнасці пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, іх структурных падраздзяленнях, а таксама ў іншых дзяржаўных органах і арганізацыях.
Найбольшая колькасць парушэнняў у гэтай сферы ў бягучым годзе выяўлена ў арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Да прыкладу, праведзенай праверкай ва УП ЖКГ Мёрскага раёна ўстаноўлены факты рэгістрацыі і разгляду заяў грамадзян аб спісанні пені за пратэрмінаваную запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг, аб перасяленні ў вызвалены пакой інтэрната ў межах Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Разам з тым, сабе Пераліку адміністрацыйных працэдур, ажыццяўляемых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 (далей – Пералік), прыняцце рашэнняў па такіх заявах з'яўляецца адміністрацыйнай працэдурай.
Ва Унітарным Навалукомльскім прадпрыемстве ЖКГ «Камунальнік» у парушэнне п.1 арт.7 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» інфармацыйныя стэнды не ўтрымлівалі звестак аб выкананні такіх распаўсюджаных адміністрацыйных працэдур, як «выдача выпіскі (копіі) з працоўнай кніжкі», «выдача даведкі аб месцы працы, службы і займаемай пасадзе», «выдача даведкі аб перыядзе працы».
Таксама інфармацыйны стэнд змяшчаў недакладную інфармацыю аб работніку, які ажыццяўляе прыём асоб пры ажыццяўленні адной з адміністрацыйных працэдур, паколькі ўказаны работнік са снежня 2017 года знаходзіўся ў водпуску па доглядзе за дзіцем да дасягнення ім узросту трох гадоў.
У Наваполацкім КУП ЖРЭА выяўлены факты неправамернага спагнання грашовых сродкаў з грамадзян пры ажыццяўленні
адміністрацыйнай працэдуры, прадугледжанай п.п. 17.7 Пераліку, па выдачы рэгістрацыйнага пасведчання і жэтона на сабак і кошак.Дадзеная адміністрацыйная працэдура згодна патрабаванням Пераліку ажыццяўляецца арганізацыямі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жылога фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, бясплатна. Аднак Наваполацкім КУП ЖРЭА за яе ажыццяўленне з грамадзян спаганяліся грашовыя сродкі ў памеры 3 руб. за выдачу жэтона і 0,06 руб. за выдачу пасведчання шляхам прадастаўлення адпаведных звестак у разлікова-касавы цэнтр для ўключэння ў квітанцыю на аплату жыллёва-камунальных паслуг.
У сувязі з выяўленымі парушэннямі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах гаррайпракурорамі Віцебшчыны ў бягучым годзе ўнесена 10 актаў пракурорскага нагляду, па выніках разгляду якіх 14 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Намеснік начальніка аддзела па
наглядзе
за выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
пракуратуры Віцебскай
вобласці
малодшы саветнік
юстыцыі Дзмітрый Кудраўцаў