У аэрапорце Віцебска выяўлены парушэнні заканадаўства аб бяспецы палётаў і авіяцыйнай бяспецы
Віцебскай транспартнай пракуратурай праведзена планавая праверка выканання заканадаўства, накіраванага на забеспячэнне бяспекі палётаў і авіяцыйнай бяспекі, у Віцебскім філіяле РУП па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху «Белаэранавігацыя» (далей – Віцебскі філіял).
У ходзе праверкі ўстаноўлена, што ў Віцебскім філіяле не ў поўнай меры выконваецца рэжым працы і адпачынку авіяцыйнага персаналу, чыя дзейнасць звязана з арганізацыяй паветранага руху, што ўяўляе патэнцыйную пагрозу бяспецы палётаў паветраных суднаў і з'яўляецца недапушчальным.
У парушэнне Дзяржаўнай праграмы абароны грамадзянскай авіяцыі ад актаў незаконнага умяшання ў філіяле не забяспечваецца належны стан перыметравай агароджы аэрапорта, у тым ліку ў некаторых месцах адсутнічае 3-х метровая зона бяспекі, вольная ад драўняна-хмызняковай расліннасці. У шэрагу ўчасткаў драцяной перыметравай агароджы адсутнічаюць ніжнія рады дроту, пад агароджай маюцца лазы.
Такое стан агароджы аэрапорта стварае пэўную пагрозу авіяцыйнай бяспецы і бяспецы палётаў, паколькі яно не выключае доступ на тэрыторыю, што кантралюецца, старонніх асоб і жывёл. Пры гэтым у бягучым годзе ўжо маецца факт авіяцыйнай падзеі, якая адбылася з прычыны пранікнення на тэрыторыю аэрапорта жывёлы - зайца.
У парушэнне патрабаванняў дзеючага заканадаўства ў Віцебскім філіяле на момант праверкі не было распрацавана Палажэнне аб парадку арганізацыі работы камісіі па авіяцыйнай бяспецы аэрапорта.
Указаная камісія не ў поўнай меры выконвала ўскладзеныя на яе задачы па правядзенні праверак стану авіяцыйнай бяспекі ў аэрапорце, выпрацоўцы рэкамендацый па ліквідацыі выяўленых недахопаў і удасканаленні ўзроўню авіяцыйнай бяспекі. Устаноўлены факты фармалізму пры правядзенні пасяджэнняў указанай камісіі.
Таксама праверкай выяўлены парушэнні ў дзейнасці падраздзяленнем авіяцыйнай бяспекі па правядзенні ўнутраных інспекцыйных праверак. Патрабаваная
перыядычнасць і разнапланавасць названых праверак не выконвалася.
Па названых фактах Віцебскай транспартнай пракуратурай кіраўніку філіяла ўнесена прадстаўленне аб устараненні парушэнняў дзеючага заканадаўства, у якім пастаўлена пытанне аб адказнасці вінаватых службовых асоб філіяла.
Ход устаранення названых парушэнняў знаходзіцца на кантролі Віцебскага транспартнага пракурора.
Намеснік Віцебскага
транспартнага
пракурора
малодшы саветнік юстыцыі Д.Н. Кудраўцаў