У барацьбе з цыклонам: у Віцебскай вобласці працуюць больш за 220 адзінак спецтэхнікі і каля 840 чалавек
Усю ноч на вуліцах Віцебска працавалі тры калоны снегаачышчальнай тэхнікі. Пра гэта карэспандэнту «ВВ» паведаміў намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Павел Шыкшнян.
Раніцай да расчысткі снегу прыступіла яшчэ каля 30 адзінак тэхнікі ад прадпрыемстваў і арганізацый горада. Акрамя таго, ва ўборцы задзейнічана каля 450 чалавек.
Згодна з прагнозам сіноптыкаў, багаты снегапад працягнецца яшчэ амаль суткі. Калоны снегаачышчальнай тэхнікі бесперапынна будуць працаваць увесь дзень і наступную ноч.
– Усе максімальна зараджаны на працу, – падкрэсліў Павел Шыкшнян. – Галоўнае – забяспечыць бесперабойнае рух транспарту ў горадзе.
На раніцу павялічана колькасць спецыялістаў і тэхнікі ЖКГ у барацьбе з цыклонам. На тэрыторыі Віцебшчыны працуюць больш за 220 адзінак спецтэхнікі і каля 840 чалавек.
У сувязі з багатымі снегападамі камунальныя і дарожныя службы заходняга рэгіёну вобласці працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.
У Браславе ва ўборцы снегу задзейнічаны 11 адзінак тэхнікі ЖКС, арганізацый горада і сельгаспрадпрыемстваў раёна.
На дарогах Браслаўшчыны працуюць 14 адзінак тэхнікі ДРСУ-142 і 6 адзінак тэхнікі - ДЭУ-34.
У Глыбокім на барацьбу з наступствамі непагадзі задзейнічана 17 адзінак тэхнікі ЖКГ, прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна. Вызваляюць дарогі і праезную частку 13 адзінак тэхнікі ДРБУ-145 і 14 адзінак тэхнікі – ДЭУ-35.
Усе рэсурсы на барацьбу са снежнай стыхіяй кінулі ў Аршанскім раёне.
Спецыяльная тэхніка працуе на магістралях, вуліцах, плошчах і дваравых тэрыторыях. На лінію выйшла цэлая «армія» спецтэхнікі і людзей – 30 адзінак і парадку 250 чалавек ЖКГ і спецаўтабазы, 19 адзінак сельгаспрадпрыемстваў (уборка сельскіх населеных пунктаў), 49 адзінак – дарожныя службы раёна. 15 адзінак тэхнікі далі прадпрыемствы і арганізацыі раёна, столькі ж будзе задзейнічана ў ноч.
Работнікі камунальных службаў уручную расчышчаюць тратуары, прыпынкі і пад'езды да жылых дамоў. Ратавальнікі МНС, супрацоўнікі ДАІ, валанцёры БСМ таксама працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Працуюць тэлефоны «гарачых» ліній.
У сувязі з багатымі снегападамі камунальная служба Наваполацка працуе ва ўзмоцненым рэжыме.
Ва ўборцы снегу задзейнічана каля 30 адзінак спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку 7 пяскаразмяшчальнікаў, абсталяваных адваламі, 9 трактароў з адваламі, з якіх 6 абсталяваны шчоткамі, 2 грэйдары, 5 пагрузчыкаў, 4 аўтавышкі.
Сфарміраваны запас супрацьгалалёдных матэрыялаў – 500 тон пясчана-салянай сумесі, 300 тон солі, 1000 тон пяску. Дадаткова да ўборкі снегу прыцягнута больш за 20 адзінак тэхнікі старонніх прадпрыемстваў.
У горадзе арганізавана праца аварыйнай службы і дзяжурнай брыгады службы вонкавага асвятлення горада.
Акрамя гэтага, на час моцных снегападаў у Наваполацку арганізаваны 10 дадатковых пунктаў выдачы лапат: Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва — вул. Ктатарова, 21, тэл. 55-83-01; ЖЭС-2 — вул. Маладзёжная, 12, тэл. 58-86-50; Хакейны клуб «Хімік» — вул. Маладзёжная, 94Б, тэл. 50-65-21, 50-65-27; ЖЭС-3 — вул. Я. Купалы, 4а, тэл. 50-61-10; кінатэатр «Мінск» — вул. Маладзёжная, 152, тэл. 58-00-05; ЖЭС-1 — вул. Я. Коласа, 12а, тэл. 50-36-67; Філіял гімназіі № 1, вул. Першабудаўнікаў, 1, тэл. 52-39-38; вул. Я. Коласа, 78 тэл. 51-01-36; ЖЭС-5 — вул. Маладзёжная, 173, 51-01-36; ЖЭС-9 — вул. Армейская, 40, тэл. 51-62-72. Рэжым працы пунктаў: з 8.00 да 17.00 у працоўныя дні.