У дзіцячай стаматалагічнай паліклініцы №1 Віцебска адбылося ўрачыстае ўвядзенне ў эксплуатацыю шасці новых сучасных стаматалагічных установак

В детской стоматологической поликлинике №1 Витебска состоялось торжественное введение в эксплуатацию шести новых современных стоматологических установок

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў дзіцячай стаматалагічнай паліклініцы №1 Віцебска адбылося ўрачыстае ўвядзенне ў эксплуатацыю шасці новых сучасных стаматалагічных установак.

– Сёлета ў Віцебскай вобласці праходзіць замена стаматалагічнага абсталявання, мяняецца парк, мы набываем новыя шматфункцыянальныя ўстаноўкі. На сённяшні дзень іх атрымалі ўжо сем раёнаў – гэта Браслаўскі, Бешанковіцкі, Гарадоцкі, Лепельскі, Талачынскі, Сенненскі, Шумілінскі. Пяць адзінак такога абсталявання ў якасці спонсарскай дапамогі мы атрымалі ад Белінвестбанка для сельскіх урачэбных амбулаторый Віцебскага раёна – Бабініцкай, Мазалаўскай, Ноўкінскай, Акцябрскай і Рубаўскай, – паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Людміла Кавалёва. – Яшчэ дзве атрыманы для Аршанскай цэнтральнай паліклінікі і плануецца пастаўка 17 адзінак такога абсталявання для Полацкага рэгіёна.

Такім чынам павышаецца даступнасць, якасць высокатэхналагічнай стаматалагічнай дапамогі, якая сумяшчае ў сабе дыягностыку, лячэнне і прафілактыку як для жыхароў абласнога і раённых цэнтраў, так і для вяскоўцаў.

У цэлым у 2025 годзе каля 50 сучасных стаматалагічных установак папоўняць парк абсталявання, а разам з імі будуць праведзены і рамонты, рэканструкцыі стаматалагічных кабінетаў, што забяспечыць камфортнае знаходжанне пацыентаў і палепшыць умовы працы медыкаў

"Віцебскія весці"