У Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь абмеркавалі актуальныя пытанні дзейнасці службаў інфармацыі нагляднага ведамства на месцах
Аддзелам інфармацыі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь арганізаваны вучэбна-метадычны семінар па пытаннях узаемадзеяння нагляднага ведамства і СМІ. У працы навучальнага семінара прынялі ўдзел старэйшыя памочнікі пракурораў абласцей і г.Мінска, супрацоўнікі аддзела цэнтральнага апарата ведамства.
Адкрываючы семінар, намеснік Генеральнага пракурора Генадзь Дыско ў чарговы раз падкрэсліў значнасць узаемадзеяння органаў пракуратуры і сродкаў масавай інфармацыі ў забеспячэнні прынцыпу галоснасці ў дзейнасці нагляднага ведамства. – «Калі мы не будзем выступаць, то пра нас забудуць». Пры гэтым звярнуў увагу службаў інфармацыі на неабходнасць працы з сацыяльнымі сеткамі, маніторынг размешчанай інфармацыі. – «Сёння блогер - асноўны суддзя, пракурор і нават адвакат», - рэзюмаваў Генадзь Дыско.
У рамках навучальнага мерапрыемства выступіў прэс-сакратар МНС Рэспублікі Беларусь Віталь Навіцкі, які асвятліў ролю сацыяльных медыя ў дзейнасці прэс-службы, расказаў аб праводзімай рабоце ў сетцы Інтэрнэт, вопыце МНС у гэтай сферы. Выступленне суправаджалася дэманстрацыяй відэаролікаў.
Акрамя таго ў сваім выступленні дацэнт кафедры медыялогіі і вэб-журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ Аляксандр Градзюшко акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў семінара на сучасныя формы работы прэс-службаў у сетцы Інтэрнэт і сацыяльных медыя, прывёў прыклады.
У ходзе выступленняў старэйшыя памочнікі актыўна задавалі пытанні, дыскутавалі з выступаючымі. Пасля чаго абмяняліся меркаваннямі і ўжо складзенай практыкай па абмяркоўваемых на семінары пытаннях.
Удзел пракурорскіх работнікаў у падобнага роду навучальных мерапрыемствах, у далейшым, дазволіць рэгіянальным службам інфармацыі ўдасканальваць свой прафесійны ўзровень у сферы галоснасці і, тым самым, умацаваць аўтарытэт нагляднага ведамства сярод насельніцтва.
Старшы памочнік пракурора вобласці Наталля Сеўрукова.