Напярэдадні свята

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын» Багдан Е.Л. сустрэлася з жаночым актывам г.Віцебска. Прадстаўніца пярвічнай арганізацыі пракуратуры Віцебскай вобласці Сашчэка А.Г. таксама прыняла ўдзел у дадзенай сустрэчы, на якой абмяркоўваліся актуальныя напрамкі дзейнасці ГА «Беларускі саюз жанчын» у бягучым годзе. Адзначана, што 2021 год названы «Годам народнага адзінства», таму неабходна звярнуць увагу на правядзенне ідэалагічнай і патрыятычнай працы, у тым ліку і з маладым пакаленнем. Звернута ўвага на тое, што ўдзел у сацыяльна-значных акцыях і праектах накіраваны на стварэнне пазітыўнага іміджу ГА «Беларускі саюз жанчын» і інфармаванне людзей аб дзейнасці грамадскага аб'яднання. Адна з галоўных задач усіх структурных падраздзяленняў - гэта духоўна-маральнае выхаванне, выкараненне негатыўных з'яў у сем'ях, фарміраванне здаровага ладу жыцця, умацаванне сямейных традыцый і каштоўнасцей. Таксама напярэдадні цудоўнага вясновага свята прадстаўніцы пярвічнай арганізацыі пракуратуры Віцебскай вобласці ГА «Беларускі саюз жанчын» павіншавалі прадстаўніцу прыгожага полу Тамару Пятроўну Зубко, якая не толькі па абавязку сваёй службы абараняе правы і законныя інтарэсы непаўналетніх, але і сама выхоўвае дзіця з абмежаванымі магчымасцямі. На сродкі аб'яднанай арганізацыі органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь ГА «Беларускі саюз жанчын» Тамары Пятроўне ўручаны падарункавыя сертыфікаты.

Сашчэка Ала
Тарасевіч Ірына