У лета ўварвёмся разам: ВДУ імя П. Машэрава сустракае юных гасцей
У лета ўварвемся разам: ВДУ імя П. Машэрава сустракае юных гасцей
27.05.2026
Напярэдадні Дня абароны дзяцей школьнікі прыйшлі ў госці ва ўніверсітэт імя П. Машэрава, дзе для іх падрыхтавалі цікавую праграму.
Дзяцей прывітала дырэктар абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Вольга Абухава. Яна звярнула ўвагу, што лета – гэта не толькі вясёлая пара, але і час, калі трэба быць вельмі ўважлівым да навакольнага свету.
– Наперадзе вас чакае шмат новага. Вы адпачнеце, каб у верасні вярнуцца за парты з новымі сіламі. Я жадаю вам правесці гэтыя канікулы весела і з карысцю. Але не забывайце пра бяспеку! Каб дапамагчы разабрацца з магчымымі праблемамі, мы падрыхтавалі навучальныя ролікі, – сказала Вольга Абухава.
Даць старт летнім забавам дапамагла тэатральная студыя ВДУ, прадставіўшы інтэрактыўны спектакль. У галоўных ролях дзяўчынка Маша, якая марыць пра прыгоды. Яна трапляе ў чароўную краіну Фіксілэнд, знаёміцца з фіксікамі і трапляе ў школу да сваіх новых сяброў. Разам з дзецьмі, якія сядзелі ў зале, Маша навучылася выклікаць ратавальнікаў, эканоміць электрычнасць, сартаваць смецце і зразумела, што нельга распавядаць асабістую інфармацыю незнаёмцам у сацыяльных сетках.
Пасля завяршэння прадстаўлення шумная кампанія дзялілася ўражаннямі і рабіла фотаздымкі на памяць.
У ходзе мерапрыемства арганізаваны збор падарункаў для дзяцей-сірот з Віцебскага абласнога спецыялізаванага Дома дзіцяці і дзіцячага сацыяльнага прытулку ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Віцебскага раёна».