У Міжнародны дзень добраахвотнікаў пракуратура г.Віцебска правяла дабрачынную акцыю ў дачыненні да бяздомных жывёл рэгіёна
У Міжнародны дзень добраахвотнікаў калектыў пракуратуры г.Віцебска працягнуў удзел у добраахвотнай дабрачыннай акцыі для аказання дапамогі прытулку бяздомных жывёл, які існуе на базе ДП «Спецаўтабаза г.Віцебска».
Для падтрымкі жывёл супрацоўнікі пракуратуры наведалі прытулак, аказалі матэрыяльную дапамогу ўстанове. Дырэктару прытулку Зубавай Н.М. выказаны словы падзякі за нялёгкую і карпатлівую працу, падкрэслена значнасць іх дзейнасці па адраджэнні ў грамадстве гуманных і адказных паводзін у адносінах да бяздомных жывёл.
Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.