У Міёрах абмеркавалі пытанні процідзеяння карупцыі і папярэджання яе злачынных праяў

На базе Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Віцебскім абласным саюзам наймальнікаў праведзены семінар з удзелам кіраўніцтва арганізацый і ўстаноў Міёрскага раёна, ключавой тэмай якога стала абмеркаванне пытанняў процідзеяння карупцыі і папярэджання яе злачынных праяў.

З дакладам на антыкарупцыйную тэматыку выступіла пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Ларькова В.В., якая давяла да ведама прысутных вынікі работы ў бягучым годзе праваахоўных органаў вобласці па спыненні карупцыйных правапарушэнняў, задачы, якія стаяць перад іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі ў рабоце па процідзеянні карупцыі.

Аддзел па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.